1 чэрвеня, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Беларусь забяспечыць сябе прадуктамі харчавання па нармальных цэнах і ў патрэбных аб'ёмах. Аб гэтым сёння журналістам заявіў прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Бягучую сітуацыю ў АПК Андрэй Кабякоў ахарактарызаваў як "традыцыйна няпростую ў сувязі з сезоннымі фактарамі, але кіруемую". Крыніцы фінансавання для забеспячэння гаспадарак гаруча-змазачнымі матэрыяламі, угнаеннямі адшукваюцца, дадаў кіраўнік урада.
Прэм'ер падкрэсліў, што ёсць усе падставы да таго, што ў 2015 годзе Беларусь як заўсёды зможа забяспечыць сябе прадуктамі харчавання "па нармальнай цане і ў неабходных аб'ёмах".
"Думаю, гэты год будзе не горшы за папярэдні, які быў даволі паспяховым", - сказаў ён.