У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

27 Крс 2017

Кабякоў: Беларусь разлічвае на садзейнічанне Славакіі ў развіцці супрацоўніцтва з ЕС

Кабякоў: Беларусь разлічвае на садзейнічанне Славакіі ў развіцці супрацоўніцтва з ЕС

27 красавіка, Браціслава /Кар. БЕЛТА/. Беларусь разлічвае на садзейнічанне Славакіі ў развіцці супрацоўніцтва Беларусі з Еўрапейскім саюзам. Аб гэтым заявіў журналістам прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў па выніках перагавораў са старшынёй урада Славакіі Робертам Фіца, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы ўдзячны Славакіі за паслядоўную пазіцыю ў пытанні нармалізацыі адносін паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам і разлічваем на далейшае садзейнічанне славацкага боку развіццю ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва Беларусі з Еўрасаюзам, у тым ліку па лініі "Усходняга партнёрства", - сказаў Андрэй Кабякоў.

Андрэй Кабякоў і Роберт Фіца па выніках перагавораў падпісалі пагадненне паміж урадамі Беларусі і Славакіі аб супрацоўніцтве ў галіне навукі і тэхналогій. Таксама заключаны мемарандум аб супрацоўніцтве паміж Дзяржаўным камітэтам па стандартызацыі Беларусі і Бюро стандартызацыі, метралогіі і выпрабаванняў Славакіі. Акрамя таго, падпісанне пакета дакументаў запланавана на беларуска-славацкім дзелавым форуме.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс