У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

3 Ліс 2016

Кабякоў: Беларусь падтрымлівае ідэю інтэграцыі ЕАЭС і ШАС

Кабякоў: Беларусь падтрымлівае ідэю інтэграцыі ЕАЭС і ШАС

3 лістапада, Бішкек /Кар. БЕЛТА/. Беларусь падтрымлівае ідэю інтэграцыі Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) і Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС). Аб гэтым заявіў сёння ў Бішкеку прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў на пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў краін ШАС, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У частцы эканамічнага ўзаемадзеяння мы поўнасцю падзяляем ідэю расійскіх партнёраў па цеснай інтэграцыі ЕАЭС і ШАС", - сказаў прэм'ер-міністр. Паводле яго слоў, такі падыход падтрымліваецца кіраўніцтвам Беларусі і сугучны з ініцыятывай "інтэграцыі інтэграцый".

"Са свайго боку мы падтрымліваем намеры і канкрэтныя планы кітайскіх партнёраў па ўдзеле нашых краін у ініцыятыве эканамічнага пояса Шаўковага шляху, па стварэнні платформ супрацоўніцтва ў сферы прамысловасці, транспарту і камунікацый, інавацыйнага і фінансавага супрацоўніцтва, інфармацыйных тэхналогій", - дадаў Андрэй Кабякоў. Беларусь валодае развітым навукова-тэхнічным патэнцыялам для ўнясення дастойнага ўкладу ў рэалізацыю сумесных праектаў у галіне прамысловасці, інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, энергетыкі, сельскай гаспадаркі і іншых галінах.

Кабякоў: Беларусь падтрымлівае ідэю інтэграцыі ЕАЭС і ШАСПрэм'ер-міністр адзначыў, што Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва адзначае сваё пятнаццацігоддзе ў няпростых умовах. "Усім нашым краінам даводзіцца шукаць эфектыўныя адказы на новыя выклікі і пагрозы, улічваць рост рэгіянальнай напружанасці, адаптавацца да ўзмацнення глабальнай канкурэнцыі на фоне складанасцей у сусветнай эканоміцы", - сказаў ён.

У сувязі з гэтым узаемадзеянне ў ШАС як у сферы бяспекі, так і ў эканоміцы набывае ўсё больш важнае значэнне. "Сёння аб'ектыўна ўзрастае роля каардынацыі намаганняў па далейшым развіцці ШАС", - падкрэсліў Андрэй Кабякоў.

Кабякоў: Беларусь падтрымлівае ідэю інтэграцыі ЕАЭС і ШАСУ 2016 годзе Беларусь у якасці наглядальніка пры ШАС прыняла актыўны ўдзел у мерапрыемствах, прадугледжаных планам дзейнасці арганізацыі. "Грунтуючыся на дамоўленасцях, зафіксаваных у падагульняючых дакументах Ташкенцкага саміту арганізацыі, беларускі бок гатовы да далейшага паглыблення супрацоўніцтва з дзяржавамі-наглядальнікамі і партнёрамі па пытаннях процідзеяння новым выклікам і пагрозам, развіццю гандлёва-эканамічных сувязей і культурных абменаў", - дадаў прэм'ер-міністр.

Пасяджэнне Савета кіраўнікоў урадаў краін Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва праходзіць у Бішкеку. Кіраўнікі ўрадаў разгледзяць ход рэалізацыі праграмы шматбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва дзяржаў - членаў ШАС, зацвердзяць бюджэт арганізацыі на 2017 год. Асноўная ўвага ў час перагавораў будзе ўдзелена пытанням эканамічнага ўзаемадзеяння ў ШАС. Па выніках плануецца падпісанне каля 10 дакументаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску