У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

29 Врс 2015

Кабякоў: Беларусь на канкурэнтаздольных умовах гатова працаваць па праграмах імпартазамяшчэння ў Расіі

29 верасня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Беларусь на канкурэнтаздольных умовах гатова працаваць па праграмах імпартазамяшчэння ў Расіі. Аб гэтым заявіў журналістам прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў, каменціруючы вынікі праведзенага сёння ў Маскве пасяджэння Савета міністраў Саюзнай дзяржавы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы на канкурэнтаздольных умовах гатовы працаваць па праграмах імпартазамяшчэння ў Расіі і запрашаем нашых партнёраў абсалютна на тых жа ўмовах удзельнічаць у беларускіх праграмах імпартазамяшчэння", - сказаў прэм'ер-міністр.

Ён падкрэсліў, што Беларусь можа вырабіць шэраг тавараў, перш за ўсё, з электроннай кампанентнай базай, неабходных расійскаму боку.

На думку прэм'ер-міністра Расіі Дзмітрыя Мядзведзева, у пытаннях імпартазамяшчэння неабходна ісці ад умоў рынку, ад таго, што здольны прапанаваць партнёры па Еўразійскім эканамічным саюзе. "Чым нашы партнёры моцныя, у гэтай сферы і трэба кааперавацца і імпартазамяшчацца, - адзначыў Дзмітрый Мядзведзеў. - Калі, напрыклад, нашы партнёры беларусы маюць нядрэнныя пазіцыі па высокатэхналагічнай прадукцыі, то, напэўна, гэта перспектыўна".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс