VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

25 Ліс 2016

Кабякоў: Беларусь лічыць Славакію важным і перспектыўным партнёрам у Еўропе

Кабякоў: Беларусь лічыць Славакію важным і перспектыўным партнёрам у Еўропе

25 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь лічыць Славакію важным і перспектыўным партнёрам у Еўропе, заявіў прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў на сустрэчы са старшынёй урада Славакіі Робертам Фіца, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Першы ў гісторыі двухбаковых беларуска-славацкіх адносін афіцыйны візіт кіраўніка ўрада Славакіі, якая цяпер з'яўляецца старшынёй у Савеце ЕС, - гэта знакавая падзея для нашых краін. Беларусь надае вялікае значэнне ўмацаванню партнёрскіх сувязей і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва са Славацкай Рэспублікай. Славакія - наш важны і перспектыўны еўрапейскі партнёр", - адзначыў Андрэй Кабякоў.

Паводле яго слоў, Беларусь расцэньвае гэты візіт як пераканаўчы доказ дружалюбнай пазіцыі Славацкай Рэспублікі, яе гатоўнасці да канструктыўнага дыялогу, сумеснага пошуку магчымасцей і напрамкаў далейшай актывізацыі ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.

Кабякоў: Беларусь лічыць Славакію важным і перспектыўным партнёрам у ЕўропеКраіны ўжо шмат дасягнулі: актыўна развіваюцца гандлёва-эканамічныя сувязі, сфарміравана дагаворна-прававая база, умацоўваюцца рэгіянальныя, культурныя, адукацыйныя і навуковыя кантакты. "Калі гаварыць адкрыта, патэнцыял двухбаковага ўзаемадзеяння пакуль выкарыстоўваецца не поўнасцю. Па выніках 2015 года тавараабарот Беларусі і Славакіі склаў амаль $170 млн, хоць пяць гадоў таму было амаль $270 млн", - сказаў Андрэй Кабякоў. У сувязі з гэтым прэм'ер-міністр прапанаваў прыкласці максімум намаганняў для павышэння не толькі колькаснага аб'ёму, але і якаснага складніка беларуска-славацкіх гандлёва-эканамічных сувязей.

У Славакіі функцыянуюць суб'екты тавараправоднай сеткі буйных беларускіх машынабудаўнічых прадпрыемстваў-экспарцёраў. "Беларусь зацікаўлена ў прасоўванні з дапамогай Славакіі на рынак Цэнтральнай Еўропы шырокай наменклатуры прамысловай прадукцыі", - падкрэсліў Андрэй Кабякоў.

Кабякоў: Беларусь лічыць Славакію важным і перспектыўным партнёрам у ЕўропеНа думку кіраўніка беларускага ўрада, вопыт паспяховага ўдзелу славацкіх кампаній у мадэрнізацыі беларускіх прадпрыемстваў нафтахімічнага комплексу, харчовай прамысловасці, дрэваапрацоўкі павінен стаць асновай для пераходу на наступны этап прамысловай кааперацыі - стварэнне сумесных высокатэхналагічных вытворчасцей з перспектывай выхаду на адзіны рынак Еўразійскага эканамічнага саюза, Еўрасаюза, а таксама трэціх краін. У якасці прыкладу можа выступіць стварэнне на базе кампаніі "Націвіта" з удзелам славацкай фірмы "ВітаФарма" ў Бешанковічах сучаснай інавацыйнай высокатэхналагічнай вытворчасці, якая спецыялізуецца на выпуску шырокай наменклатуры лякарстваў для лячэння анкалагічных, аўтаімунных і цяжкіх інфекцыйных захворванняў.

"Перакананы, што сённяшнія перагаворы, а таксама падпісанне шэрага дакументаў у розных сферах узаемадзеяння паслужаць неабходным імпульсам для паспяховага развіцця беларуска-славацкіх адносін", - рэзюмаваў Андрэй Кабякоў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход