Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

2 Лют 2017

Кабякоў: Беларусь гатова будаваць у Пакістане любыя аб'екты і ствараць СП

Кабякоў: Беларусь гатова будаваць у Пакістане любыя аб'екты і ствараць СП

2 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь гатова будаваць у Пакістане любыя аб'екты і ствараць сумесныя прадпрыемствы. Аб гэтым заявіў сёння прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў на сустрэчы з парламенцкай дэлегацыяй Пакістана на чале са старшынёй сената Міянам Раза Рабані, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Беларускі бок гатовы прапанаваць паслугі па будаўніцтве з нуля прамысловых, грамадзянскіх, аграрных, энергетычных аб'ектаў. Асаблівую ўвагу прапануецца ўдзяліць праектам вытворчай кааперацыі. У галіне прамысловага супрацоўніцтва Беларусь гатова як да паставак поўнасцю сабранай трактарнай, аўтамабільнай і іншай тэхнікі, так і да разгляду варыянтаў арганізацыі зборачных вытворчасцей на тэрыторыі Пакістана. З улікам асаблівай важнасці сельскагаспадарчага сектара для эканомікі Пакістана Беларусь гатова падзяліцца сучаснымі тэхналогіямі па перапрацоўцы, захоўванні і вытворчасці сельгаспрадукцыі.

Кабякоў: Беларусь гатова будаваць у Пакістане любыя аб'екты і ствараць СП "Наша краіна займае стратэгічна важнае становішча ў Еўропе, знаходзіцца на граніцы Еўрапейскага саюза і з'яўляецца членам Еўразійскага эканамічнага саюза, што адкрывае якасна новыя перспектывы для інвестараў", - адзначыў Андрэй Кабякоў.

На думку прэм'ер-міністра, сёння ёсць патэнцыял для пашырэння прысутнасці пакістанскага бізнесу ў Беларусі шляхам стварэння сумесных прадпрыемстваў. Беларусь таксама гатова стаць для пакістанскіх кампаній пляцоўкай для далейшага прасоўвання прадукцыі ў краіны Еўрасаюза і выхаду на больш як 180-мільённы спажывецкі рынак Еўразійскага эканамічнага саюза.

"Беларусі і Пакістану таксама трэба больш актыўна выходзіць на цесную кааперацыю з трэцімі краінамі, сумесны ўдзел у маштабных праектах, дзе нашы краіны маглі б у поўнай меры рэалізаваць існуючы эканамічны патэнцыял, - лічыць Андрэй Кабякоў. - У сувязі з гэтым уключэнне беларускіх прамысловых прадпрыемстваў і прадпрыемстваў будаўнічага комплексу ў грандыёзны праект пакістана-кітайскага эканамічнага калідора напоўніла б адносіны паміж Беларуссю і Пакістанам сур'ёзным эканамічным зместам".

Кабякоў: Беларусь гатова будаваць у Пакістане любыя аб'екты і ствараць СП Беларусь разглядае Пакістан у якасці важнага і перспектыўнага партнёра ў Паўднёвай Азіі. "Паміж нашымі краінамі развіваецца паўнацэнны актыўны палітычны дыялог, пацвярджэннем чаго з'яўляецца інтэнсіўны абмен візітамі на вышэйшым і высокім узроўнях за апошнія два гады і дасягнутыя па іх выніках дамоўленасці ў самых розных сферах, - сказаў кіраўнік урада. - Беларусь і Пакістан маюць падобныя пазіцыі па ключавых пытаннях міжнароднага парадку дня".

Да 2020 года краіны павінны дасягнуць тавараабароту ў памеры $1 млрд, і беларускі ўрад ужо актыўна падключыўся да выканання гэтай задачы. "Узровень палітычных адносін паміж нашымі дзяржавамі, іх стратэгічны характар даюць магчымасць забяспечыць рост па ключавых напрамках нашага ўзаемадзеяння - прамысловасць, сельская гаспадарка, нафтахімія, фармацэўтыка, гуманітарнае супрацоўніцтва", - лічыць прэм'ер-міністр.

"Пакуль беларускія брэнды, якія выходзяць на рынак Пакістана, шмат часу і сіл трацяць на пошук надзейнага і зацікаўленага партнёра. Таму для нас важныя вашы рэкамендацыі. У сваю чаргу запрашаем пакістанскі бізнес у Беларусь", - дадаў ён.

Андрэй Кабякоў выказаў упэўненасць, што сумеснымі намаганнямі краіны змогуць забяспечыць выхад адносін на якасна новы ўзровень.

Міян Раза Рабані адзначыў, што ў вельмі кароткі тэрмін Беларусь і Пакістан устанавілі вельмі цёплыя і блізкія адносіны. Паміж краінамі падпісана каля 70 пагадненняў і мемарандумаў, што падкрэслівае ўзровень беларуска-пакістанскага ўзаемадзеяння.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі