У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

5 Кст 2017

Кабякоў: Беларусь бесперапынна вядзе пошук новых магчымасцей для эканамічнага росту і новых партнёраў

Кабякоў: Беларусь бесперапынна вядзе пошук новых магчымасцей для эканамічнага росту і новых партнёраў

5 кастрычніка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь бесперапынна вядзе пошук новых магчымасцей для эканамічнага росту і новых партнёраў. Гэта адзначыў прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў сёння на сустрэчы ў МЗС з ганаровымі консуламі Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Андрэй Кабякоў падкрэсліў, што Беларусь прадаўжае пашыраць супрацоўніцтва з вядучымі дзяржавамі "далёкай дугі" на ўсіх кантынентах.

Паводле слоў прэм'ер-міністра, Беларусь пачала ўжо рэалізацыю новай для сябе стратэгіі па забеспячэнні планамернай дыверсіфікацыі знешняга гандлю. Прычым ажыццяўляючы дыверсіфікацыю экспарту, мы будзем рабіць гэта без урону для нашых пазіцый на традыцыйных рынках. Ён звярнуў асаблівую ўвагу, што ў вырашэнні задач, якія стаяць перад краінай, веды, дзелавыя навыкі і вопыт ганаровых консулаў могуць адыграць асаблівую ролю.

"У справе пашырэння ўзаемавыгаднага ўзаемадзеяння і кааперацыі нам патрэбны аднадумцы і надзейныя партнёры, асабліва гэта датычыцца новых рынкаў, краін "далёкай дугі". Калі ў вас ёсць перспектыўная ідэя, праект, вы бачыце новыя магчымасці для экспарту беларускіх тавараў і паслуг, прыцягнення замежных інвестыцый у эканоміку Беларусі або развіцця вытворчай кааперацыі з буйнымі замежнымі кампаніямі, высокую ацэнку і падтрымку кіраўніцтва ўрада - я вам гарантую", - рэзюмаваў Андрэй Кабякоў.

Сустрэча ў такім фармаце арганізавана ўпершыню і з'яўляецца ключавым элементам праграмы першай канферэнцыі ганаровых консулаў Рэспублікі Беларусь, якая праходзіць 3-6 кастрычніка ў Мінску. Гэта мерапрыемства наглядна дэманструе ўвагу, якую ўдзяляе ўрад Беларусі рабоце па пашырэнні прысутнасці нашай краіны за мяжой з выкарыстаннем розных механізмаў, у тым ліку інстытута ганаровага консула.

У сустрэчы таксама прынялі ўдзел першы намеснік міністра замежных спраў Андрэй Еўдачэнка, кіраўнікі шэрага структурных падраздзяленняў МЗС і Апарату Савета Міністраў. Былі, у прыватнасці, разгледжаны вынікі дзейнасці ганаровых консулаў, абмеркаваны перспектыўныя напрамкі іх работы па пашырэнні нацыянальных інтарэсаў Беларусі за мяжой з акцэнтам на развіццё гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва нашай краіны з замежнымі партнёрамі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс