У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

10 Врс 2015

Кабякоў: Беларусь і Італія выходзяць на новы ўзровень супрацоўніцтва

Кабякоў: Беларусь і Італія выходзяць на новы ўзровень супрацоўніцтва

10 верасня, Верджатэ /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Італія выходзяць на новы ўзровень супрацоўніцтва. Аб гэтым заявіў 10 верасня журналістам прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў, падводзячы вынікі двухдзённага візіту беларускай урадавай дэлегацыі ў Італію, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы правялі вельмі добрую сустрэчу з кіраўніцтвам урада Італіі. У прыватнасці, дамовіліся, што ў бліжэйшы час будзе сабрана беларуска-італьянская камісія па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, ёсць дамоўленасць аб стварэнні Савета дзелавога супрацоўніцтва Беларусі і Італіі, наведванні прэзідэтам Ламбардыі і дэлегацыяй дзелавых колаў нашай краіны ў лістападзе", - сказаў Андрэй Кабякоў. Мяркуецца, што асобную праграму гандлёва-эканамічнага і культурнага супрацоўніцтва складуць улады Мінска і Турына.

Андрэй Кабякоў наведаў вытворчую пляцоўку AgustaWestlandАкрамя таго, у ходзе візіту змястоўныя перагаворы прайшлі на пляцоўцы канцэрна Fiat Chrysler Automobiles. "Думаю, нашы партнёры па перагаворах ужо інакш уяўляюць Беларусь у тым плане, што краіна з'яўляецца не толькі добрай тэхналагічнай пляцоўкай для рэалізацыі праектаў, але і добрым, сур'ёзным рынкам у Еўразійскім эканамічным саюзе. Мы дамовіліся аб стварэнні сумеснай рабочай групы з Fiat Chrysler Automobiles і візіце італьянскіх партнёраў у Беларусь, у час якога сур'ёзна паглядзім, дзе можна наладзіць сумесную вытворчасць аўтамабільнай тэхнікі. Прычым гэта датычыцца і легкавых аўтамабіляў, і камерцыйных вагой да 5 т - гэта для нас вельмі важна, паколькі ў Беларусі гэта лінейка пакуль адсутнічае ў сур'ёзнай вытворчасці", - растлумачыў кіраўнік беларускага ўрада. Акрамя таго, у час візіту дасягнута дамоўленасць аб супрацоўніцтве з падраздзяленнямі канцэрна Finmeccanica - буйнейшым вытворцам верталётаў AgustaWestland.

Андрэй Кабякоў наведаў вытворчую пляцоўку AgustaWestlandАндрэй Кабякоў праінфармаваў, што для інтэнсіфікацыі беларуска-італьянскага супрацоўніцтва бізнесу будзе аказана адпаведная падтрымка. "Размова ідзе менавіта аб падтрымцы - дапамога бізнесу не патрэбна, неабходна не перашкаджаць яму і стварыць умовы, каб супрацоўніцтва развівалася", - падкрэсліў ён.

"Думаю, у час гэтага візіту з'явіўся добры патэнцыял, цяпер неабходна яго рэалізаваць. Воля для гэтага, у тым ліку і палітычная, ёсць - мы бачым гэта па настроі італьянскага ўрада. Акрамя таго, дзелавыя колы Італіі таксама вельмі зацікаўлены ў развіцці адносін з намі", - падагульніў Андрэй Кабякоў.

Андрэй Кабякоў наведаў вытворчую пляцоўку AgustaWestlandВізіт беларускай урадавай дэлегацыі ў Італію праходзіў 9-10 верасня. У першы дзень візіту Андрэй Кабякоў прыняў удзел у мерапрыемствах Нацыянальнага дня Беларусі на "ЭКСПА-2015" і панэльнай дыскусіі "Беларусь: еўрапейскі партнёр - еўразійскі рынак" на Міланскай фондавай біржы, правёў перагаворы з італьянскай урадавай дэлегацыяй і прэзідэнтам рэгіёна Ламбардыя. 10 верасня беларуская дэлегацыя наведала П'емонт. Тут прайшлі сустрэчы Андрэя Кабякова з кіраўніцтвам П'емонта і мэрам Турына, кіраўнік беларускага ўрада наведаў вытворчыя пляцоўкі Fiat Chrysler Automobiles і Finmeccanica.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Конкурс перакладаў раней невядомага верша Максіма Багдановіча
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску