VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

29 Май 2015

Кабякоў: Беларусь і Таджыкістан маюць перспектывы ў гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве

Кабякоў: Беларусь і Таджыкістан маюць перспектывы ў гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве

29 мая, Бурабай /Юлія Огнева - БЕЛТА/. Беларусь і Таджыкістан маюць перспектывы ў гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў у час сустрэчы з прэм'ер-міністрам Таджыкістана Кахірам Расулзадой, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нашы краіны маюць перспектывы ў гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. Мы заўсёды разглядалі Таджыкістан як вялікага і надзейнага сябра ў Сярэдняй Азіі, мы будзем прыбаўляць ва ўзаемным гандлі", - адзначыў Андрэй Кабякоў. Кіраўнік беларускага ўрада канстатаваў, што эканамічная сітуацыя ў свеце апошнім часам ускладнілася, што паўплывала на аб'ём тавараабароту Беларусі і Таджыкістана, але выказаў упэўненасць, што гандлёва-эканамічнаму супрацоўніцтву дзвюх краін будзе нададзены новы імпульс.

У сваю чаргу Кахір Расулзада адзначыў, што паміж Беларуссю і Таджыкістанам склаліся даверныя адносіны, якія дынамічна развіваюцца. "Беларусь з'яўляецца адным з нашых цэнтральных партнёраў. У нас шмат магчымасцей для сумеснай работы, вялікае поле для дзейнасці", - сказаў ён.

Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў у час сустрэчы з прэм'ер-міністрам Таджыкістана Кахірам РасулзадойБакі адзначылі, што шляхі для павелічэння ўзаемнага тавараабароту ёсць. У прыватнасці, размова ішла аб супрацоўніцтве ў лёгкай прамысловасці, сельскай гаспадарцы, энергетыцы, гуманітарных пытаннях. Таксама Андрэй Кабякоў і Кахір Расулзада абмеркавалі перспектывы арганізацыі сумесных вытворчасцей, удзел беларускіх спецыялістаў у будаўніцтве ГЭС на тэрыторыі Таджыкістана.

Сустрэча Андрэя Кабякова і Кахіра Расулзады адбылася ў ходзе рабочага візіту прэм'ер-міністра Беларусі ў Казахстан 28-29 мая.

Сёння ў пасёлку Бурабай адбудуцца пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў СНД і Еўразійскага міжурадавага савета.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход