У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

24 Кст 2016

Кабякоў: Беларусь і Намібія могуць пашырыць супрацоўніцтва ў сельскай гаспадарцы, прамысловасці і адукацыі

Кабякоў: Беларусь і Намібія могуць пашырыць супрацоўніцтва ў сельскай гаспадарцы, прамысловасці і адукацыі

24 кастрычніка, Мінск /Святлана Міховіч - БЕЛТА/. Беларусь і Намібія могуць пашырыць супрацоўніцтва ў сферы сельскай гаспадаркі, прамысловасці і адукацыі, заявіў 24 кастрычніка прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў у час сустрэчы з намеснікам прэм'ер-міністра - міністрам міжнародных адносін і супрацоўніцтва Намібіі Нетумба Нандзі-Ндаітва, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Хоць лічбы гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі і Намібіі пакуль вельмі сціплыя, упэўнены, што сёння мы вызначым стратэгічныя напрамкі нашага супрацоўніцтва, найперш у эканамічнай галіне. Цяпер ёсць значны патэнцыял пашырэння супрацоўніцтва ў сферы сельскай гаспадаркі, здабыўной прамысловасці, адукацыі. Улічваючы развіццё ў Намібіі горназдабыўной галіны, прапануем разгледзець пастаўкі ў вашу краіну кар'ернай тэхнікі, шахтавага абсталявання, а таксама вымяральнага абсталявання радыяцыйнага кантролю, якое запатрабавана пры здабычы ўрану", - растлумачыў прэм'ер-міністр.

Кабякоў: Беларусь і Намібія могуць пашырыць супрацоўніцтва ў сельскай гаспадарцы, прамысловасці і адукацыіАндрэй Кабякоў таксама адзначыў, што Беларусь з'яўляецца адным з вядучых сусветных вытворцаў пасажырскай, дарожна-будаўнічай і камунальнай тэхнікі, трактароў і іншай сельгастэхнікі. "Згодна з праграмамі па механізацыі сельскай гаспадаркі, якія рэалізуюцца ў Афрыцы, мы пастаўляем нашу тэхніку практычна ва ўсе афрыканскія рэгіёны. Нашы прапановы выгадныя тым, што мы гатовы ў пакеце з таварнымі пастаўкамі прадастаўляць сучасныя фінансавыя механізмы і вельмі прывабныя ўмовы продажу беларускай тэхнікі. Гэта экспартнае крэдытаванне, пастаўкі беларускай тэхнікі на ўмовах міжнароднага лізінгу. Таму мы прапануем абмеркаваць магчымасць уключэння нашай тэхнікі ў праграмы, якія рэалізуюцца ў Намібіі і фінансуюцца па лініі дзяржпраграм развіцця і міжнароднай тэхнічнай дапамогі. Пры вашай падтрымцы мы хацелі б устанавіць трывалыя каналы камунікацыі з намібійскімі партнёрамі для развіцця беларускага тэхналагічнага патэнцыялу на кантыненце", - падкрэсліў ён.

Кабякоў: Беларусь і Намібія могуць пашырыць супрацоўніцтва ў сельскай гаспадарцы, прамысловасці і адукацыіПрэм'ер-міністр звярнуў увагу, што асобным напрамкам супрацоўніцтва можа стаць адукацыя. "Мы гатовы забяспечыць падрыхтоўку кадраў, арганізаваць стажыроўкі па патрэбных спецыяльнасцях, - перш за ўсё гэта сельская гаспадарка, медыцына, інжынерныя і тэхнічныя спецыяльнасці, ваенная справа. Перспектыўным можа быць і супрацоўніцтва ў навукова-тэхнічнай сферы. У якасці стартавых праектаў прапануем разгледзець магчымасць супрацоўніцтва ў сферы тэхналогій апрацоўкі даных дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі з нашага касмічнага спадарожніка. Значным праектам можа стаць выкарыстанне шматфункцыянальных беспілотных авіяцыйных комплексаў, распрацаваных Акадэміяй навук", - паведаміў ён.

Паводле слоў Андрэя Кабякова, Беларусь таксама гатова падзяліцца вопытам стварэння ў Намібіі аграгарадкоў, паўдзельнічаць у рэалізацыі праграм стварэння сацыяльнай інфраструктуры і інжынернага ўладкавання сельскіх паселішчаў, вырашэння задач меліярацыі зямель. "Таксама мы зацікаўлены ў забеспячэнні жыхароў рэгіёна малочнымі прадуктамі, кансервамі, дзіцячым харчаваннем і іншымі прадуктамі. Гэта толькі некаторыя напрамкі супрацоўніцтва, але іх значна больш. І мы гатовы разглядаць усе прапановы па развіцці супрацоўніцтва", - канстатаваў ён.

Прэм'ер-міністр падкрэсліў, што адносіны Беларусі з афрыканскімі дзяржавамі апіраюцца на традыцыі дружбы, раўнапраўя і ўзаемнай павагі. "Рэгіён поўдня Афрыкі вельмі прывабны для нашай краіны як перспектыўны рынак, які дынамічна развіваецца. Сённяшні візіт закладзе неабходны фундамент, на аснове якога мы будзем прадаўжаць выбудоўваць плённае ўзаемадзеянне з Намібіяй у духу ўзаемнага і ўсебаковага партнёрства", - рэзюмаваў Андрэй Кабякоў.

У сваю чаргу Нетумба Нандзі-Ндаітва адзначыла, што Беларусі і Намібіі трэба сур'ёзна развіваць двухбаковае супрацоўніцтва і ўзнімаць яго на якасна новы ўзровень.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс