У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

3 Кст 2016

Кабякоў: Беларусь і Малдова задаволены ўзроўнем двухбаковых адносін і дынамікай іх развіцця

Кабякоў: Беларусь і Малдова задаволены ўзроўнем двухбаковых адносін і дынамікай іх развіцця

3 кастрычніка, Кішынёў /Юлія Огнева - БЕЛТА/. Беларусь і Малдова задаволены узроўнем двухбаковых адносін і дынамікай іх развіцця, заявіў сёння журналістам прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў, падводзячы вынікі афіцыйнага візіту ў Малдову, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Учора мы правялі прадметныя перагаворы з маім калегам прэм'ер-міністрам Малдовы Паўлам Філіпам. Мы ў цэлым задаволены існуючым узроўнем двухбаковых адносін і дынамікай іх развіцця. Гэтаму ў значнай ступені садзейнічалі абмены візітамі на вышэйшым узроўні", - адзначыў Андрэй Кабякоў.

Паводле яго слоў, Малдова сёння займае чацвёртае месца ў агульным аб'ёме тавараабароту Беларусі з краінамі СНД. Беларусь уваходзіць у дзясятку гандлёва-эканамічных партнёраў Малдовы і застаецца важным спажыўцом малдаўскай вінаробнай і плодаагародніннай прадукцыі. "Узаемны тавараабарот у гэтым годзе павялічыўся на 10 працэнтаў і склаў амаль $150 млн. У той жа час тавараабарот пакуль не дасягнуў узроўню 2014 года, калі мы мелі $400 млн ва ўзаемным гандлі. Нам, безумоўна, ёсць да чаго імкнуцца", - падкрэсліў прэм'ер-міністр.

Андрэй Кабякоў канстатаваў, што галоўная мэта перагавораў - гэта знаходжанне новых кропак росту для істотнага ўзмацнення гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння. "Для гэтага сёння ёсць усе неабходныя перадумовы. У першую чаргу, сур'ёзную перспектыву мы бачым у рэалізацыі кааперацыйных праектаў", - сказаў кіраўнік урада. У прыватнасці, у Малдове наладжаны паспяховы выпуск беларускіх тралейбусаў, у тым ліку ў гэтым годзе пачата зборка гібрыднага тралейбуса на аўтаномным ходзе. У час візіту заключаны кантракт на пастаўку ў 2017 годзе заводам "Белкамунмаш" машынакамплектаў тралейбусаў на аўтаномным ходзе для патрэб Кішынёва. Яшчэ адным знакавым прыкладам супрацоўніцтва Андрэй Кабякоў назваў нядаўна створанае зборачнае прадпрыемства беларускіх трактароў малой і сярэдняй магутнасці ў Гагаузіі. "Тут мы ў ходзе візіту таксама заключылі кантракт на пастаўку ў 2016 годзе 45 машынакамплектаў вытворчасці Бабруйскага завода трактарных дэталей і агрэгатаў", - адзначыў прэм'ер-міністр.

Акрамя таго, дасягнута дамоўленасць аб пастаўцы Смаргонскім аўтаагрэгатным заводам 30 трактаракамплектаў для прамысловай зборкі садова-вінаградарскіх трактароў у Малдове. Знакавым стала падпісанне кантрактаў на пастаўку ў 2017 годзе ў Малдову Мінскім трактарным заводам пяцісот трактароў на $7 млн і заводам "Гомсельмаш" дзесяці адзінак збожжаўборачнай тэхнікі сярэдняй прапускной магутнасці на суму $700 тыс.

"Хачу асабліва падкрэсліць, што беларускія вытворцы гатовы да павелічэння аб'ёмаў выпуску прадукцыі на дзеючых вытворчасцях і рэалізацыі новых значных праектаў для абедзвюх краін праектаў. Пры гэтым мы маем намер планамерна павышаць працэнт лакалізацыі", - сказаў Андрэй Кабякоў.

Ён адзначыў, што ўрад Малдовы ўсебакова падтрымлівае такія праекты, кампенсуючы чвэрць кошту трактара, набытага малдаўскімі аграрыямі. "Мы спадзяёмся, што такі ўзаемавыгадны падыход па падтрымцы нашых сумесных пачынанняў захаваецца і ў будучым", - рэзюмаваў прэм'ер-міністр.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс