У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

2 Лют 2018

Кабякоў: Беларусь і Арменія маюць вялікі патэнцыял для павелічэння тавараабароту

Кабякоў: Беларусь і Арменія маюць вялікі патэнцыял для павелічэння тавараабароту

2 лютага, Алматы /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Арменія маюць вялікі патэнцыял для павелічэння тавараабароту, заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў сёння на сустрэчы з армянскім калегам Карэнам Карапецянам у фармаце сам-насам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як адзначыў Карэн Карапецян, у мінулым годзе краіны павялічылі тавараабарот на 20 працэнтаў, аднак гэта яшчэ не мяжа для развіцця ўзаемнага гандлю.

"Магчымасцей для росту тавараабароту значна больш, - сказаў Андрэй Кабякоў. - Давайце абмяркуем бягучы стан адносін Беларусі і Арменіі і перспектывы".

Андрэй Кабякоў 1-2 лютага знаходзіцца з рабочым візітам у Алматы (Казахстан). Сёння ён прыме ўдзел у пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета. Запланавана таксама выступленне прэм'ер-міністра на пленарным пасяджэнні прадстаўнічага міжнароднага форуму "Лічбавы парадак дня ў эпоху глабалізацыі".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс