У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
ВЫБАРЫ ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

6 Май 2017

Кабякоў: 9 Мая - яшчэ адна нагода з удзячнасцю ўспомніць людзей, якія аддалі свае жыцці за Перамогу

Кабякоў: 9 Мая - яшчэ адна нагода з удзячнасцю ўспомніць людзей, якія аддалі свае жыцці за Перамогу

6 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Свята 9 Мая - гэта яшчэ адна нагода з удзячнасцю ўспомніць людзей, якія аддалі свае жыцці за Перамогу. Такое меркаванне журналістам выказаў прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэм'ер-міністр адзначыў, што для яго і яго сям'і 9 Мая - гэта дзень памяці і ўдзячнасці людзям, якія паклалі на алтар Перамогі самае дарагое - сваё жыццё.

"Самае галоўнае, каб пра гэта помнілі", - падкрэсліў Андрэй Кабякоў.

Важна, каб маладыя людзі ведалі сваю гісторыю, не грэбавалі ёю, адзначыў прэм'ер-міністр. Вопыт паказвае, што адваротнае не прыводзіць ні да чаго добрага. "Людзі, якія не помняць сваёй гісторыі, не ведаюць яе, не будуць паўнацэннымі грамадзянамі сваёй краіны, а значыць, не змогуць правільна выбраць шлях для яе сацыяльна-эканамічнага развіцця", - сказаў ён.-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс