У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі: КАСТРЫЧНІК 2020
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

13 Крс 2017

ЮНЭЙДС разлічвае, што Беларусь першая ў свеце пераможа эпідэмію ВІЧ

ЮНЭЙДС разлічвае, што Беларусь першая ў свеце пераможа эпідэмію ВІЧ

13 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ЮНЭЙДС разлічвае, што Беларусь стане першай краінай, якая пераможа эпідэмію ВІЧ. Аб гэтым заявіў сёння журналістам намеснік Генеральнага сакратара ААН - выканаўчы дырэктар Аб'яднанай праграмы ААН па ВІЧ/СНІДзе (ЮНЭЙДС) Мішэль Сідзібэ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Мішэль Сідзібэ адзначыў, што Беларусь у ліку першых дабілася істотных вынікаў у прадухіленні перадачы ВІЧ-інфекцыі ад маці дзіцяці. "Мы таксама спадзяёмся, што Беларусь стане першай у свеце краінай, якая зможа перамагчы эпідэмію віруса ў цэлым", - падкрэсліў ён.

Намеснік Генеральнага сакратара ААН сустрэўся сёння з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам. Бакі абмеркавалі дасягненні беларускай аховы здароўя, а таксама перспектывы ўзаемаадносін Беларусі і афрыканскіх краін. На думку Мішэля Сідзібэ, беларускія ноу-хау, тэхналогіі ў такіх сферах, як адукацыя і ахова здароўя, укаранёныя ў дзяржавах Афрыкі, зменяць іх жыццё да лепшага.

Мішэль Сідзібэ таксама звярнуў увагу, што Беларусь дабілася важкіх вынікаў у ахове здароўя маці і дзяцей. У цэлым палітыка беларускай дзяржавы мае сацыяльна арыентаваны характар, яна накіравана на роўны доступ усіх слаёў насельніцтва да паслуг адукацыі і аховы здароўя.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс