У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

9 Стд 2018

Ярмошына: Выбары ў мясцовыя Саветы становяцца ўсё больш актыўнымі і менш элітарнымі

Ярмошына: Выбары ў мясцовыя Саветы становяцца ўсё больш актыўнымі і менш элітарнымі

9 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выбары ў мясцовыя Саветы становяцца ўсё больш актыўнымі і менш элітарнымі, заявіла ў інтэрв'ю тэлеканалу АНТ старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, паведамляе БЕЛТА.

"Выбары становяцца ўсё больш актыўнымі і менш элітарнымі. Калі раней у нас гэта было вельмі вузкае кола людзей, у асноўным звязаных з палітыкай, то цяпер ідуць зусім нечаканыя людзі, якія звязаны з бізнесам, дробным прадпрымальніцтвам. Як звычайна самае масавае прадстаўніцтва ў сфер адукацыі і культуры, сацыяльнай сферы - каля 25 працэнтаў", - адзначыла Лідзія Ярмошына.

Таксама сярод патэнцыяльных кандыдатаў шмат моладзі - у сталіцы кожны 7-ы, хто падаў дакументы на рэгістрацыю, ва ўзросце да 30 гадоў.

Сёння пачалася рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты. Даныя ў ЦВК пакуль перадалі толькі са сталіцы, тут чакаецца самы высокі конкурс - больш за 6 чалавек на месца, што ў 1,5 раза больш, чым у папярэднюю кампанію.

Як паведамлялася, гэты этап выбарчай кампаніі прадоўжыцца па 18 студзеня. Напярэдадні, 8 студзеня, быў апошні дзень, калі вылучэнец або яго прадстаўнік маглі прадаставіць у адпаведную тэрытарыяльную, акруговую выбарчую камісію дакументы, неабходныя для рэгістрацыі кандыдата ў дэпутаты. Дакладная колькасць грамадзян, якія вылучыліся для ўдзелу ў палітычнай кампаніі ў 2018 годзе, будзе агучана праз некалькі дзён. Гэта звязана з тым, што з тэхнічнага пункту гледжання мясцовыя выбары найбольш складаныя, патрэбны час, каб сабраць звесткі па ўсіх рэгіёнах, аб'яднаць іх і скласці агульную карціну.

Паводле даных на канец снежня 2017 года, кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых Саветаў было вылучана больш як 7,7 тыс. чалавек. Пасля рэгістрацыі стартуе перадвыбарная агітацыя, яна прадоўжыцца па 17 лютага ўключна. На наступны дзень, 18 лютага, пройдуць мясцовыя выбары. Увогуле паміж удзельнікамі кампаніі будзе размеркавана крыху больш за 18 тыс. мандатаў.

На папярэдніх мясцовых выбарах у 2014 годзе кандыдатамі ў дэпутаты былі вылучаны 22,7 тыс. чалавек.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс