У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі: КАСТРЫЧНІК 2020
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

15 Ліс 2017

Ярмошына: Прэзідэнцкія і парламенцкія выбары ў Беларусі ў 2020 годзе сумяшчацца не будуць

Ярмошына: Прэзідэнцкія і парламенцкія выбары ў Беларусі ў 2020 годзе сумяшчацца не будуць

15 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнцкія і парламенцкія выбары ў Беларусі ў 2020 годзе сумяшчацца не будуць, заявіла сёння журналістам старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы не будзем праводзіць іх разам, гэта адназначна. У кіраўніка дзяржавы ёсць выразная пазіцыя наконт гэтага. Ён даўно заявіў, што прэзідэнцкая кампанія не можа сумяшчацца ні з якой іншай", - падкрэсліла Лідзія Ярмошына.

"Таму я адразу магу сказаць: паколькі ў нас тэрмін паўнамоцтваў у парламента і Прэзідэнта завяршаецца адначасова і выбары павінны праходзіць адначасова, у 2020 годзе, то, зразумела, будзе прымацца палітычнае рашэнне аб разводзе гэтых кампаній. Але якая будзе больш ранняя, а якая будзе праходзіць у свае тэрміны, я гэтага не ведаю, гэта не пытанні кампетэнцыі Цэнтральнай камісіі", - заявіла яна.

Згодна з календаром выбараў і рэферэндумаў, апублікаваным на сайце Цэнтрвыбаркама, прэзідэнцкія выбары ў 2020 годзе павінны прайсці не пазней за 20 жніўня, выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў - не пазней за 10 верасня, а выбары членаў Савета Рэспублікі - не пазней за 11 верасня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс