У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
ВЫБАРЫ ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

28 Стд 2016

Ярмошына ў цэлым задаволена падагульняючай справаздачай па выбарах-2015 і ўзаемадзеяннем паміж АБСЕ і Беларуссю

Ярмошына ў цэлым задаволена падагульняючай справаздачай па выбарах-2015 і ўзаемадзеяннем паміж АБСЕ і Беларуссю

28 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына ў цэлым задаволена падагульняючай справаздачай БДІПЧ АБСЕ па прэзідэнцкіх выбарах 2015 года і працэсам узаемадзеяння паміж АБСЕ і Беларуссю. Аб гэтым яна паведаміла ў размове з карэспандэнтам БЕЛТА.

"Справаздача даволі канструктыўная, улічвае станоўчыя моманты. Ёсць суб'ектыўныя моманты, калі эксперт, які пісаў яе, перш за ўсё, запісвае ў лік рэкамендацый уласныя погляды і перавагі. Але, у прынцыпе, я хацела б выказаць задавальненне гэтай справаздачай і, самае галоўнае, тым працэсам узаемадзеяння, які ідзе паміж АБСЕ і Беларуссю", - сказала Лідзія Ярмошына.

Паводле яе слоў, падагульняючая справаздача па выбарах у многім дубліруе папярэднюю. "Можа, крыху ўзмоцнена з-за таго, што ў іх з'явіліся дадатковыя акты аб назіранні за выбарамі, якія прыслалі нашы так званыя незалежныя наглядльнікі", - заўважыла Лідзія Ярмошына.

Старшыня ЦВК расказала, што адбылася сустрэча з дырэктарам Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ Міхаэлем Георгам Лінкам. Сустрэча была прысвечана абмеркаванню рэкамендацый АБСЕ, якія былі дадзены ў падагульняючай справаздачы маніторынгавай місіі. "Гэта справаздача паступіла літаральна напярэдадні ў Беларусь, у Міністэрства замежных спраў і Цэнтральную камісію, - сказала яна. - У ходзе абмеркавання вызначаны моманты рэкамендацый, якія могуць быць рэалізаваны, напрыклад, шляхам змянення Канстытуцыі, унясення змяненняў у выбарчае заканадаўства. Таксама размова ішла аб момантах, якія могуць прымяняцца шляхам удасканалення выбарчага працэсу, гэта значыць правапрымяняльнай практыкі. Мы аб гэтым дэталёва гаварылі".

"Пры гэтым Лінк сказаў, што ў бліжэйшы час адбудзецца дэталёвае абмеркаванне на ўзроўні экспертаў - або эксперты АБСЕ прыедуць у Мінск, або нашы юрысты будуць запрошаны ў Варшаву, дзе будуць абмеркаваны пытанні ўдасканалення правапрымяняльнай практыкі", - дадала Лідзія Ярмошына.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс