VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

24 Сак 2016

Ярашэнка: Кітай застаецца ключавым стратэгічным і гандлёвым партнёрам Беларусі

Ярашэнка: Кітай застаецца ключавым стратэгічным і гандлёвым партнёрам Беларусі

24 сакавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Кітай застаецца ключавым стратэгічным і гандлёвым партнёрам Беларусі. Аб гэтым заявіў намеснік міністра эканомікі Аляксандр Ярашэнка, выступаючы 24 сакавіка на канферэнцыі, прысвечанай развіццю кітайскай эканомікі, беларуска-кітайскаму супрацоўніцтву і сумеснаму будаўніцтву эканамічнай зоны Шаўковага шляху, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Ярашэнка адзначыў актуальнасць тэм, якія абмяркоўваюцца на сустрэчы, асабліва што датычыцца стварэння новага Шаўковага шляху. Ён падкрэсліў, што вельмі важны канструктыўны абмен меркаваннямі па шырокім спектры пытанняў рэалізацыі гэтай канцэпцыі. "З улікам таго што Кітай з'яўляецца ключавым стратэгічным і гандлёвым партнёрам Беларусі, мы зацікаўлены ў развіцці супрацоўніцтва нашых дзяржаў, у актыўным удзеле Беларусі ў праекце, ініцыіраваным Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам "Адзін пояс, адзін шлях", - падкрэсліў намеснік міністра.

"У пацвярджэнне хацеў бы згадаць два знакавыя дакументы, якія былі падпісаны ў час візіту ў Мінск дзяржаўнай дэлегацыі Кітайскай Народнай Рэспублікі, - гэта Дагавор аб дружбе і супрацоўніцтве паміж Беларуссю і Кітаем і сумесная Дэкларацыя аб далейшым развіцці і паглыбленні адносін усебаковага стратэгічнага партнёрства, - сказаў Аляксандр Ярашэнка. - Акрамя таго, паміж Міністэрствам эканомікі Беларусі і Міністэрствам камерцыі Кітая падпісаны мемарандум аб умацаванні супрацоўніцтва па сумесным будаўніцтве эканамічнага пояса Шаўковага шляху".

Беларусь з'яўляецца першай краінай, якая падпісала мемарандум з Фондам Шаўковага шляху КНР у мэтах прапрацоўкі сумесных праектаў, магчымых да фінансавання за кошт прамых інвестыцый Фонду.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход