Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

27 Снж 2012

Якаў Кенігсберг: Захваральнасць на рак ніяк не звязана з аварыяй на ЧАЭС

Якаў Кенігсберг: Захваральнасць на рак ніяк не звязана з аварыяй на ЧАЭС

27 снежня, Мінск /Хрысціна Курловіч - БЕЛТА/. Захваральнасць на рак ніяк не звязана з аварыяй на Чарнобыльскай АЭС. Аб гэтым сёння журналістам паведаміў загадчык лабараторыі радыяцыйнай бяспекі Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра гігіены, прадстаўнік урада Беларусі ў Навуковым камітэце Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па дзеянні атамнай радыяцыі, старшыня Нацыянальнай камісіі па радыяцыйнай абароне пры Савеце Міністраў Беларусі Якаў Кенігсберг, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Рызыка захваральнасці на рак у тых, хто нарадзіўся ў 1986 годзе, такая ж, як і ва ўсіх астатніх", - сказаў Якаў Кенігсберг.

Паводле слоў эксперта, гэта звязана з тым, што доза апрамянення, якое атрымала насельніцтва, мізэрная. "Пасля таго, як адбылася аварыя, Міністэрствам аховы здароўя СССР была ўстаноўлена дапушчальная норма апрамянення для насельніцтва - 100 мілізівертаў у першы год. Гэта доза не аказвае шкоднага ўздзеяння на арганізм людзей", - падкрэсліў спецыяліст, адзначыўшы, што ў Беларусі былі прыняты ўсе ахоўныя меры, каб гэтыя паказчыкі не былі перавышаны.

Самым каварным наступствам аварыі на ЧАЭС для здароўя беларусаў Якаў Кенігсберг назваў рост захваральнасці на рак шчытападобнай залозы ў апрамененых радыеактыўным ёдам дзяцей і падлеткаў. Паводле слоў эксперта, рызыка захваральнасці для тых, хто нарадзіўся пасля 1987 года такая ж, як і ва ўсіх. Гэта датычыцца і іншых відаў раку. "Доказы прыметнага павелічэння рызыкі захваральнасці на лейкоз і іншыя віды раку пасля аварыі на ЧАЭС не выяўлены. Гэта ж датычыцца і няракавых захворванняў", - адзначыў Якаў Кенігсберг.

Ён таксама падкрэсліў, што не трэба баяцца, што на прадуктовыя прылаўкі могуць трапіць забруджаныя прадукты харчавання. "У нашай краіне ўстаноўлены самыя строгія ў свеце нарматывы. Усе прадукты праходзяць шматступеньчаты кантроль. Пастаўка ў гандлёвую сетку "забруджаных" прадуктаў выключана", - сказаў эксперт.

Паводле яго слоў, самымі небяспечнымі з гэтага пункту гледжанння з'яўляюцца дары лесу, гэта значыць грыбы і ягады, якія збірае насельніцтва. "Мы не можам тыя ахоўныя мерапрыемствы, якія прымяняюцца ў сельскай гаспадарцы, перанесці ў лес. Не можам яго пераараць, унесці спецыяльныя ўгнаенні, зрабіць падбор культур, якія будуць менш акумуляваць у сабе радыенукліды", - канстатаваў спецыяліст, адзначыўшы, што адзінае вырашэнне гэтай праблемы - гэта данесці простую ісціну да насельніцтва: не збіраць грыбы і ягады там, дзе гэта забаронена рабіць.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі