У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі: КАСТРЫЧНІК 2020
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

4 Май 2020

"Як скажаце, так і будзе" - Лукашэнка гатовы правесці саміт ЕАЭС у любым фармаце, але сам за вочную сустрэчу


4 мая, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка гатовы арганізаваць саміт ЕАЭС, які плануецца на 19 мая ў Мінску, у любым фармаце, але сам асабіста лічыць магчымай вочную сустрэчу. Аб гэтым ён заявіў сёння ў час перагавораў у фармаце відэаканферэнцыі з Прэзідэнтам Малдовы Ігарам Дадонам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Што датычыцца ЕАЭС, я сёння размаўляў з Прэзідэнтам Казахстана Такаевым. Яны цяпер кансультуюцца з Прэзідэнтам Расіі. Вам магу сказаць і яму сказаў: я ваш слуга, як вы скажаце, так і будзе. Я арганізую мерапрыемства. Гатовы 19 мая прыняць усіх вас. Абяцаю поўную бяспеку. Упэўнены, што вы з задавальненнем, пабываўшы тут, у добрым настроі пакінеце Мінск, калі, вядома, гэта дазволіць вам абстаноўка", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, ён не вельмі ўспрымае фармат відэаканферэнцый. "З нас ужо людзі пачынаюць смяяцца. Калі мы хочам сур'ёзна абмеркаваць пытанні, можна сабрацца тут і абмеркаваць сам-насам. Няхай мы не будзем вялікую колькасць чыноўнікаў за сабой цягнуць, няхай там будуць адна-дзве камеры, нашы асабістыя аператары, фатографы, якія змогуць зняць гэту падзею, але мы сустрэліся б і пагаварылі тут", - лічыць Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс