Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

7 Крс 2014

Яўген Ворсін: Лядовыя арэны Мінска цалкам гатовы да правядзення ЧС-2014 па хакеі

Яўген Ворсін: Лядовыя арэны Мінска цалкам гатовы да правядзення ЧС-2014 па хакеі

7 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Лядовыя арэны Мінска цалкам гатовы да правядзення чэмпіянату свету па хакеі 2014 года. Аб гэтым паведаміў дырэктар Дырэкцыі па правядзенні чэмпіянату свету па хакеі з шайбай 2014 года Яўген Ворсін у эфіры праграмы "Галоўны эфір" на тэлеканале "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

Кіраўнік дырэкцыі падкрэсліў, што гатоўнасць сталічных лядовых арэн да правядзення чэмпіянату свету па хакеі ацэньваецца як 100-працэнтная. Да такога ж меркавання прыйшлі члены дэлегацыі Міжнароднай федэрацыі хакея (ІІХФ) і яе камерцыйнага партнёра - Міжнароднага агенцтва па спартыўным маркетынгу кампаніі "Інфронт" у час чарговага інспекцыйнага візіту ў Беларусь. "Іх ацэнка зноў жа даволі высокая. Яны пачалі з наведвання "Чыжоўка-Арэны", дзе былі некаторыя пытанні па правядзенні, якія датычацца размяшчэння сістэмы "Відэагол", не зусім была адпрацавана пазіцыя віп-зоны, і яшчэ раз яны паглядзелі раздзявальні, якія на момант іх папярэдняга наведвання не былі абсталяваны мэбляй. Ацэнка такая - раздзявальні выдатна падрыхтаваны, памяшканні для прыёму фанатаў забяспечаны ўсім неабходным, цяпер у іх няма нараканняў", - адзначыў Яўген Ворсін. Што датычыцца "Мінск-Арэны", то, паводле яго слоў, усе пытанні адносна гэтай пляцоўкі былі адпрацаваны раней.

Пры гэтым, паводле інфармацыі Яўгена Ворсіна, ёсць яшчэ шэраг пытанняў, якія датычацца арганізацыі работы. "Напрыклад, нам трэба паставіць сцэну, мы ведаем, дзе яе ўзяць і дзе паставіць. Праведзены папярэднія будаўнічыя работы па падвядзенні інжынерных сетак, вода- і электразабеспячэння, устаноўцы біятуалетаў і гэтак далей, значыць, гэта ўсё адпрацавана і трэба яшчэ зрабіць", - паведаміў ён.

Што датычыцца продажу сувенірнай прадукцыі, дырэктар дырэкцыі адзначыў, што ў гэтым плане з ІІХФ было не так проста дамовіцца, паколькі іх брэндавыя праекты патрабавалі пэўных умоў для размяшчэння, як, напрыклад, устаноўка вялікай палаткі, кіёскаў, дзе яны будуць рэкламаваць сваю прадукцыю. Як адзначыў Яўген Ворсін, каля 25-30 міжнародных і айчынных фірм будуць прадстаўлены ў фан-зоне.

Члены дэлегацыі таксама высока ацанілі ўзровень падрыхтоўкі Нацыянальнага аэрапорта Мінск да прыёму гасцей і ўдзельнікаў чэмпіянату. Кіраўнік дырэкцыі адзначыў, што ў Беларусі прадуманы і свае прапановы наконт сустрэчы каманд.

Таксама інспекцыйная камісія наведала гасцініцу "Вікторыя-Алімп", паколькі менавіта там будуць праходзіць гадавы Кангрэс ІІХФ, рабочыя сустрэчы і афіцыйныя мерапрыемствы ў рамках чэмпіянату, а таксама пасяджэнне рабочай групы, якая падрыхтуе расклад і каляндар гульняў чэмпіянату свету па хакеі ў Чэхіі, паведаміў Яўген Ворсін.

"Мы правялі членаў дэлегацыі па ўсіх медыцынскіх установах. Яны змаглі азнаёміцца з сучасным медыцынскім абсталяваннем, пазнаёміцца з высокакваліфікаваным персаналам з веданнем замежнай мовы. Да таго ж у нас будуць працаваць каля 30 валанцёраў-медыкаў", - адзначыў дырэктар дырэкцыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі