Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

27 Снж 2012

Яўген Ворсін: Пытанне аб пераносе з Мінска чэмпіянату свету па хакею 2014 года больш не абмяркоўваецца

Яўген Ворсін: Пытанне аб пераносе з Мінска чэмпіянату свету па хакею 2014 года больш не абмяркоўваецца

 27 снежня, Мінск /Сяргей Трафімовіч - БЕЛТА/. Пытанне аб пераносе з Мінска чэмпіянату свету па хакею 2014 года больш не абмяркоўваецца на афіцыйным узроўні. Аб гэтым сёння заявіў журналістам кіраўнік Дырэкцыі па правядзенню сусветнага форуму, старшыня Беларускай федэрацыі хакея Яўген Ворсін на прэс-канферэнцыі, праведзенай за 500 дзён да пачатку спаборніцтваў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Яўген Ворсін акцэнтаваў увагу, што канчатковае рашэнне аб правядзенні ў Мінску ў маі 2014 года чэмпіянату свету па хакею з шайбай у мацнейшым дывізіёне прынята на майскім кангрэсе Міжнароднай федэрацыі хакея (ІІХФ) у Фінляндыі і пераглядацца не будзе.

"Некаторы час да правядзення кангрэса ІІХФ існавалі думкі, якія выказваліся прадстаўнікамі Сената ЗША і Еўрапарламента. Яны вылучалі ідэю байкатаваць чэмпіянат свету па хакею 2014 года або нават забараніць яго правядзенне ў Беларусі па некаторых палітычных меркаваннях. Дэлегатамі кангрэса ўсе такія меркаванні былі адхілены. Прынцыповую пазіцыю, падтрымаўшы дэлегатаў кангрэса, заняў і прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі хакея Ренэ Фазель. Намі было атрымана афіцыйнае запэўненне, што чэмпіянат свету адбудзецца ў Мінску. Папрасіў бы прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі, нягледзячы ні на якія інсінуацыі, якія могуць узнікаць вакол гэтага пытання, больш аб гэтым не пытацца. Чэмпіянат свету адбудзецца ў Беларусі ў маі 2014 года - гэта адназначна", - падкрэсліў Яўген Ворсін.

Ён адзначыў, што з верасня па снежань бягучага года ход падрыхтоўкі да чэмпіянату свету 2014 года быў пракантраляваны трыма інспекцыйнымі праверкамі прадстаўнікоў Міжнароднай федэрацыі хакея і яе камерцыйнага партнёра - Міжнароднага агенцтва па спартыўнаму маркетынгу Infront Sports&Media. Паводле слоў Яўгена Ворсіна, ніводная з інспекцый не выявіла невыканання з боку Беларусі нейкіх абавязацельстваў, узятых на сябе пры падпісанні кантракта на правядзенне чэмпіянату свету. "Ніякіх абавязацельстваў, якія парушаюць рэгламенты чэмпіянату - спартыўны, медыцынскі, тэхнічны, судзейскі - з нашага боку не дапушчана. У дакладзе генеральнага сакратара ІІХФ Хорста Ліхтнера пасля наведвання Беларусі ў лістападзе бягучага года было адзначана, што наша краіна не проста рыхтуецца, яна ў многіх пазіцыях апярэджвае план дзеянняў па падрыхтоўцы да чэмпіянату", - паведаміў журналістам Яўген Ворсін.

Ён нагадаў, што на працягу 2011-2012 гадоў усю адміністрацыйную работу да сусветнага форуму вяла Беларуская федэрацыя хакея на грамадскіх пачатках. Са стварэннем у другой палавіне 2012 года Дырэкцыі па правядзенню чэмпіянату свету ўсе арганізацыйныя функцыі перададзены менавіта ёй. Новаму прадпрыемству ў якасці дзяржпадтрымкі было выдзелена 6 млн. еўра згодна з указам Прэзідэнта Беларусі. Супрацоўнікамі Дырэкцыі распрацаваны бізнес-план чэмпіянату свету, удакладняецца схема размяшчэння афіцыйных асоб і ўдзельнікаў спаборніцтваў, вырашаюцца пытанні тэлетрансляцый.

Гаворачы аб двух стадыёнах, на якіх пройдуць матчы чэмпіянату свету 2014 года, Яўген Ворсін адзначыў, што "Мінск-Арэна" ўжо зарабіла сабе дастойную рэпутацыю. "Чыжоўка-Арэна" знаходзіцца ў завяршальнай стадыі будаўніцтва. У асноўным там вядуцца работы па ўзвядзенню лядовай пляцоўкі. "Чыжоўка-Арэна" з самага пачатку ўзводзілася да чэмпіянату свету, таму там улічаны абсалютна ўсе міжнародныя патрабаванні, а на "Мінск-Арэне" некаторыя недапрацоўкі яшчэ давядзецца ўстараніць", - лічыць Яўген Ворсін.

Плануецца, што асвятляць чэмпіянат свету па хакею ў Мінску будуць каля 600 журналістаў, а таксама амаль 150 фотакарэспандэнтаў з розных краін свету, не толькі тых, чые зборныя прымуць удзел у турніры. Акрэдытацыю замежных прадстаўнікоў мас-медыя будзе ажыццяўляць ІІХФ. Для беларускіх выданняў выдзелена квота на 50 прадстаўнікоў, і іх афіцыйная акрэдытацыя пройдзе праз Беларускую федэрацыю хакея.

Чэмпіянат свету па хакею ў мацнейшым дывізіёне пройдзе ў Мінску з 9 па 25 мая 2014 года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі