У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

3 Кст 2019

II Форум рэгіёнаў у Жытоміры будзе ўраджайны на кантракты паміж бізнесам - кіраўнік ГПП Украіны

II Форум рэгіёнаў у Жытоміры будзе ўраджайны на кантракты паміж бізнесам - кіраўнік ГПП Украіны

3 кастрычніка, Жытомір /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. II Форум рэгіёнаў Беларусі і Украіны будзе ўраджайным на кантракты паміж бізнесам. Аб гэтым заявіў прэзідэнт Гандлёва-прамысловай палаты Украіны Генадзь Чыжыкаў сёння ў Жытоміры на восьмым пасяджэнні ўкраінска-беларускага кансультатыўнага савета дзелавога супрацоўніцтва, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У мінулым годзе быў дадзены старт новаму фармату міжрэгіянальнага супрацоўніцтва. Тады ў Гомелі сабраліся амаль 800 удзельнікаў з двух бакоў. Былі скептыкі - трэба не трэба. Але мяне ўразілі некаторыя лічбы. Калі ў рамках першага форуму было падпісана дзелавых кантрактаў на суму амаль $100 млн, то сённяшні дзень у нас яшчэ больш ураджайны. У нас у пяць разоў больш будзе падпісана кантрактаў паміж прадпрымальнікамі Украіны і Беларусі", - заявіў Генадзь Чыжыкаў.

"Перш за ўсё мы павінны помніць, што паміж нашымі краінамі заўсёды братэрскія адносіны. Мы адзін аднаго разумеем, супрацоўнічаем, маем намер і ў далейшым гэта рабіць. Кіраўнікі дзвюх краін даюць важны знак прадпрымальнікам", - падкрэсліў ён.

Генадзь Чыжыкаў адзначыў, што на II Форуме рэгіёнаў прадстаўлены ўсе рэгіёны Беларусі і 22 рэгіёны Украіны. "Гэта вельмі сур'ёзная заяўка на тое, што актыўна развіваецца міжрэгіянальнае супрацоўніцтва", - сказаў прэзідэнт ГПП Украіны.

Ён падзякаваў беларускаму боку за запрашэнні на розныя бізнес-мерапрыемствы і эканамічныя форумы, якія праводзяцца ў Беларусі, і гэта дае вынікі, ідзе ўстойлівы рост тавараабароту. Генадзь Чыжыкаў лічыць, што ёсць усе ўмовы для дасягнення ў хуткім часе аб'ёму двухбаковага тавараабароту $8 млрд.

"Цяпер нашы эканамічныя адносіны напаўняюцца новай энергіяй і ініцыятывамі. Шмат было зроблена добрага, але ёсць пэўныя пытанні, якія мы павінны абмяркоўваць. Перш за ўсё ўкраінскі бізнес непакоіць пытанне транзіту. Думаю, што такое ж пытанне і ў беларускага боку. Нам трэба вызначыцца з нашым агульным здабыткам - Дняпром і Прыпяццю, пачаць актыўнае суднаходства па гэтых рэках у інтарэсах бізнесу і народаў дзвюх краін. Украінскія прадпрымальнікі зацікаўлены, як і беларускія, заходзіць у рознічныя сеткі. Давайце аказваць садзейнічанне і з аднаго, і з другога боку. І шмат іншага", - сказаў Генадзь Чыжыкаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс