У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі: КАСТРЫЧНІК 2020
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

17 Ліп 2017

Гусман: Ініцыятыва Прэзідэнта Беларусі аб "Хельсінкі-2" можа быць рэалізавана ў межах пяці гадоў

Гусман: Ініцыятыва Прэзідэнта Беларусі аб

17 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ініцыятыва Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі аб запуску новага Хельсінкскага працэсу можа быць рэалізавана ў межах пяці гадоў. Такое меркаванне выказаў першы намеснік генеральнага дырэктара інфармацыйнага агенцтва ТАСС Міхаіл Гусман у "Контурах" на тэлеканале АНТ, паведамляе БЕЛТА.

Як адзначыў Міхаіл Гусман, важна, каб ідэя Аляксандра Лукашэнкі ажыццяўлялася паступальна. На думку эксперта, у цяперашняй сітуацыі Еўропа мае патрэбу ў новым перагаворным працэсе, фактычна яна ўжо да гэтага прыйшла. "Аляксандр Рыгоравіч, мне здаецца, вельмі дакладна ўгадаў момант. Я веру, што, скажам так, у межах пяці гадоў гэта будзе рэалізавана", - сказаў першы намеснік гендырэктара ТАСС.

Ён перакананы: размова аб "Хельсінкі-2" асабліва актуальная з улікам таго, што ў краінах Еўрасаюза да ўлады паступова прыходзіць пакаленне маладых палітыкаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс