У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

11 Ліп 2017

Гусман: Кангрэс рускай прэсы збярэ ў Мінску кіраўнікоў рускамоўных СМІ з усяго свету

Гусман: Кангрэс рускай прэсы збярэ ў Мінску кіраўнікоў рускамоўных СМІ з усяго свету

11 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кангрэс рускай прэсы збярэ ў Мінску кіраўнікоў рускамоўных сродкаў масавай інфармацыі з усяго свету. На гэта звярнуў увагу ў размове з журналістамі першы намеснік гендырэктара расійскага інфармацыйнага агенцтва ТАСС Міхаіл Гусман, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Дзевятнаццаты кангрэс рускай прэсы збярэ кіраўнікоў рускамоўных СМІ практычна з усяго свету", - адзначыў Міхаіл Гусман. Паводле яго слоў, цяпер Сусветная асацыяцыя рускай прэсы (САРП) аб'ядноўвае масмедыя, якія выходзяць на рускай мове ў 80 краінах свету, з іх у Мінск прыедуць прадстаўнікі больш як 50 краін.

"Зразумела, мы абмяркоўваем на нашых кангрэсах прафесійныя пытанні. Сёння ва ўмовах сучасных выклікаў (тэхналагічных і іншых) настаў час пагаварыць аб лічбавай рэвалюцыі ў нашай з вамі прафесійнай справе. Сама размова на кангрэсе на працягу заўтрашняга дня будзе аб нашых справах, аб тым, як рускамоўнай прэсе выжываць у розных краінах у такі няпросты час. Падзелімся вопытам, ведамі", - сказаў першы намеснік гендырэктара ТАСС.

Міхаіл Гусман таксама прызнаўся, што вельмі рады знаходзіцца ў Мінску і прымаць удзел у такім маштабным мерапрыемстве. Ён выказаў упэўненасць, што кангрэс пройдзе паспяхова.

Сёння на працягу дня ў Мінск прыбываюць удзельнікі XIX Сусветнага кангрэса рускай прэсы "Партнёрства ў імя будучыні: прыярытэты сучаснай цывілізацыі", які прадоўжыцца да 15 ліпеня. Ключавым мерапрыемствам стане пленарнае пасяджэнне, якое пройдзе ў Мінску 12 ліпеня. Адбудзецца ўрачыстае адкрыццё, пасля чаго запланаваны дзве панэльныя сесіі - "Выклікі і магчымасці: суверэнітэт, інтэграцыя, глабалізацыя" і "СМІ ва ўмовах лічбавай рэвалюцыі". Абедзве гэтыя сесіі нацэлены на маштабнае абмеркаванне актуальнага для інфармацыйнай супольнасці парадку дня.

Удзельнікі Сусветнага кангрэса рускай прэсы ўсклалі кветкі да манумента ПерамогіАрганізатарамі XIX Сусветнага кангрэса рускай прэсы выступаюць САРП, Міністэрства інфармацыі Беларусі, Фонд супрацоўніцтва з рускамоўнай прэсай - Фонд САРП. Беларусь прымае кангрэс ужо другі раз - 15-ы па ліку праходзіў на гэтай жа пляцоўцы ў 2013 годзе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс