У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

12 Ліп 2017

Гусман: Галоўнае, што патрабуецца ад журналіста, - быць сумленным у сваёй прафесіі

Гусман: Галоўнае, што патрабуецца ад журналіста, - быць сумленным у сваёй прафесіі

12 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Журналісту важна сумленна адлюстроўваць падзеі, якія адбываюцца вакол яго. Такое меркаванне выказаў 12 ліпеня журналістам першы намеснік генеральнага дырэктара ТАСС Міхаіл Гусман на палях ХІХ Сусветнага кангрэса рускай прэсы "Партнёрства ў імя будучыні: прыярытэты сучаснай цывілізацыі", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Журналісту важна сумленна адлюстроўваць тое, што адбываецца вакол. Галоўнае, што патрабуецца ад журналіста, - быць сумленным у сваёй прафесіі, быць адданым радзіме і пры гэтым мець аб'ектыўны погляд на рэчы", - сказаў Міхаіл Гусман.

Ён канстатаваў высокі ўзровень напружання ў свеце: "Шмат канфліктаў, выклікаў, яны самыя розныя. Ёсць шэраг акалічнасцей, якія ствараюць дадатковую напружанасць. Але я аптыміст у гэтым плане і лічу, што рана ці позна, але любы канфлікт заканчваецца мірам".

Адказваючы на пытанне, ці не заменяць сацыяльныя сеткі журналістыку, Міхаіл Гусман адзначыў, што гэта немагчыма. "Я з павагай стаўлюся да гэтай зусім новай з'явы ў нашым свеце, але не гатовы надаць паважаным удзельнікам працэсаў у сацыяльных сетках статус журналістаў. Журналістыка - гэта прафесія. Ёй трэба вучыцца, у ёй ёсць свае крытэрыі, правілы, гісторыя, настаўнікі, пераемнасць, - сказаў Міхаіл Гусман. - Людзі, якія пішуць у сацыяльных сетках, - гэта іншая сфера нашага жыцця, новая, цікавая, яшчэ неапазнаная, якая мае вялікія перспектывы. Але я не называў бы гэта журналістыкай. Больш таго, я наогул правёў бы строгі водападзел паміж сацыяльнымі сеткамі і прафесійнай журналістыкай".

Пры гэтым ён заўважыў, што кожны, хто выкладвае ў сацыяльныя сеткі фатаграфіі, інфармацыю, вядзе блог, - кідае выклік журналістам. "І гэта добра. Але ўсё ж такі я за прафесію", - рэзюмаваў Міхаіл Гусман.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс