У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

18 Кст 2017

Гусакоў: Філасофскія веды павінны садзейнічаць міжнароднаму супрацоўніцтву і інтэграцыі

Гусакоў: Філасофскія веды павінны садзейнічаць міжнароднаму супрацоўніцтву і інтэграцыі

18 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Філасофскія веды павінны садзейнічаць міжнароднаму супрацоўніцтву і інтэграцыі, заявіў старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір Гусакоў у час цырымоніі адкрыцця Першага беларускага філасофскага кангрэса "Нацыянальная філасофія ў глабальным свеце", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння ў беларускім грамадстве, як і ў многіх іншых, адраджаецца інтарэс да ўспрымання навуковых і філасофскіх ідэй, выпрацоўваюцца плённыя падыходы да спалучэння традыцый і наватарства ў палітыцы, эканоміцы і культуры. Філасофскія веды могуць і павінны надаць новы імпульс інавацыйным пераўтварэнням ва ўсіх сферах жыцця грамадства, міжнароднаму супрацоўніцтву і інтэграцыі. Менавіта такія чаканні ад навукі ў цэлым і ад гуманітарных ведаў у прыватнасці закладзены ў сістэму прыярытэтаў 2017 года - Года навукі ў Беларусі. Упэўнены, што прысутныя ў гэтай зале аўтарытэтныя вучоныя і эксперты з больш як 20 краін, вядомыя прадстаўнікі беларускай філасофскай навукі змогуць разам унесці важкі ўклад у вырашэнне гэтых праблем", - сказаў Уладзімір Гусакоў.

Генеральны сакратар Міжнароднай федэрацыі філасофскіх таварыстваў Лука Марыя Скаранціна, які прыехаў у Мінск для ўдзелу ў форуме, звярнуў увагу на тое, што правядзенне філасофскага кангрэса пазіцыянуе Беларусь як пляцоўку для камунікацыі міжнароднай супольнасці вучоных.

Дырэктар Інстытута філасофіі НАН Беларусі Анатоль Лазарэвіч у сваю чаргу адзначыў, што ў сучасным свеце філасофія - не толькі тэарэтычныя, але і практычныя веды. "У сувязі з гэтым у нашым інстытуце створаны кластар практычнага значэння - Рэспубліканскі цэнтр фундаментальнай і практычнай філасофіі. Яго мэта - наблізіць філасофію да праблем беларускага грамадства, праблем сучаснай культуры", - дадаў ён.

Першы беларускі філасофскі кангрэс праходзіць у Мінску 18-20 кастрычніка. У форуме прымаюць удзел каля 500 прадстаўнікоў філасофскай навукі. Прыкладна палавіна ўдзельнікаў - замежныя госці. У Беларусь для ўдзелу ў форуме прыехалі вучоныя з 20 краін, сярод якіх Расія, Кітай, Францыя, Італія, Польшча, Румынія, Балгарыя, Малдова, краіны Балтыі.

У час кангрэса 19 кастрычніка будзе адкрыты Беларуска-кітайскі даследчы цэнтр філасофіі і культуры пры НАН Беларусі. Ён будзе садзейнічаць інтэнсіфікацыі кантактаў паміж навуковымі ўстановамі Беларусі і Кітая, а таксама будаўніцтву эканамічнага пояса Шаўковага шляху. Цэнтр створаны па пагадненні паміж Інстытутам філасофіі НАН Беларусі і Ліннаньскім педагагічным універсітэтам (КНР). Структура будзе ажыццяўляць сваю дзейнасць на базе абедзвюх устаноў. Раней у Кітаі ўжо быў адкрыты гэты цэнтр пры Ліннаньскім педагагічным універсітэце.

Кангрэс стане адным з самых значных форумаў Года навукі ў Беларусі і буйнейшым у гісторыі краіны навуковым форумам у галіне філасофіі, сацыяльных і гуманітарных навук. Сярод гасцей кангрэса - кіраўнікі міжнародных навуковых арганізацый і фондаў, лідары нацыянальных філасофскіх школ шэрага дзяржаў. Арганізатары бачаць кангрэс як інструмент кансалідацыі вучоных вакол вырашэння карэнных задач развіцця дзяржавы, грамадства і культуры, а таксама як сродак нагляднай дэманстрацыі дасягненняў беларускай навукі, спадчыны айчыннай духоўнай культуры, інтэлектуальнага патэнцыялу Беларусі, укладу краіны ў мірны працэс і вырашэнне глабальных праблем сучаснасці.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску