У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

16 Ліп 2015

Гур'янаў: Тэхнічныя работы па ўступленні Беларусі ў СГА могуць заняць год

Гур'янаў: Тэхнічныя работы па ўступленні Беларусі ў СГА могуць заняць год

16 ліпеня, Мінск /Таццяна Лісатовіч - БЕЛТА/. Тэхнічныя работы па ўступленні Беларусі ў СГА могуць заняць год. Аб гэтым заявіў сёння журналістам намеснік міністра замежных спраў Аляксандр Гур'янаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Работа па Беларусі ўжо вядзецца. "Мы ўжо атрымалі сігнал ад Сакратарыята СГА, што гатовы больш часу прысвяціць беларускаму пытанню", - сказаў намеснік міністра.

Паводле яго слоў, усе добра разумеюць, што трымаць адну краіну, удзельніцу такога вялікага інтэграцыйнага аб'яднання, як Еўразійскі эканамічны саюз, па-за Сусветнай гандлёвай арганізацыяй не зусім правільна. "Мы прадаўжаем перагаворныя двухбаковыя трэкі з шэрагам краін і спадзяёмся, што актывізуецца дзейнасць рабочых груп па далучэнні Беларусі", - адзначыў Аляксандр Гур'янаў.

Адказваючы на пытанне аб магчымых тэрмінах уступлення рэспублікі ў СГА, ён растлумачыў: "Шмат папяровай работы. Калі ўсё пойдзе правільна, не будуць умешвацца палітыкі, то прынамсі тэхнічную работу мы можам выканаць за год. А там ужо ўсё залежыць ад палітычных плыняў, рэакцыі ключавых ігракоў".

Аляксандр Гур'янаў звярнуў увагу, што ўсе ўдзельнікі Еўразійскага эканамічнага саюза за выключэннем Беларусі ў СГА. "Па Казахстане перагаворы завершаны, але працэс уступлення яшчэ канчаткова не аформлены. Ёсць пытанні, якім чынам будуць улічвацца абавязацельствы Казахстана перад СГА і ЕАЭС. Ёсць пытанні і нам трэба сур'ёзна пагаварыць на ўзроўні Еўразійскай эканамічнай камісіі", - дадаў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс