У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

17 Крс 2015

Гур'янаў: Павільён Беларусі на выстаўцы "ЭКСПА-2015" у Мілане стане іміджавай і бізнес-пляцоўкай

Гур'янаў: Павільён Беларусі на выстаўцы

17 красавіка, Мінск /Юлія Огнева - БЕЛТА/. Нацыянальны павільён Беларусі на Сусветнай выстаўцы "ЭКСПА-2015" у Мілане (Італія) стане іміджавай і бізнес-пляцоўкай. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам намеснік міністра замежных спраў Аляксандр Гур'янаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Рашэнне, якое мы прынялі больш за два гады таму і дамовіліся стварыць нацыянальны павільён (на Сусветнай выстаўцы "ЭКСПА-2015" у Мілане. - Заўвага БЕЛТА), лічым правільным, таму што ўсё ж такі апошнім часам не хапала іміджавай прэзентацыі Беларусі. Усе гавораць аб тым, што ёсць няхватка даных і наогул разумення бягучых працэсаў развіцця ў нашай краіне. Нацыянальны павільён будзе інфармацыйна-прэзентацыйным цэнтрам Рэспублікі Беларусь і пляцоўкай для бізнес-дыялогу", - адзначыў Аляксандр Гур'янаў.

Паводле яго слоў, для рэалізацыі праекта быў праведзены міжнародны тэндар, па выніках якога быў заключаны дагавор з кампаніяй Stahlbau Pichler Srl, якая адказвае не толькі за будаўніцтва, але і эксплуатацыю нацыянальнага павільёна Беларусі і яго элементаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс