У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

12 Врс 2014

Гур'янаў: Патэнцыял супрацоўніцтва Беларусі і Нікарагуа даволі сур'ёзны

Гур'янаў: Патэнцыял супрацоўніцтва Беларусі і Нікарагуа даволі сур'ёзны

12 верасня, Мінск /Кацярына Марковіч - БЕЛТА/. Патэнцыял супрацоўніцтва Беларусі і Нікарагуа даволі сур'ёзны. Такое меркаванне выказаў намеснік міністра замежных спраў Беларусі Аляксандр Гур'янаў на падагульняючым пленарным пасяджэнні беларуска-нікарагуанскай сумеснай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Паміж нашымі краінамі двухбаковы гандлёвы абмен пакуль зусім не вялікі, але патэнцыял і магчымасці супрацоўніцтва даволі сур'ёзныя", - адзначыў намеснік міністра. Улічваючы актыўны рост эканомікі Нікарагуа, праз гэту краіну можна будзе працаваць і на суседніх рынках.

Аляксандр Гур'янаў падкрэсліў, што беларускі бок уражваюць паказчыкі росту эканомікі Нікарагуа, таму што сёння ў Еўропе такія тэмпы эканамічнага росту адсутнічаюць, бо еўрапейскія краіны сутыкаюцца з рознымі крызіснымі з'явамі. "Менавіта таму мы шукаем новыя магчымасці для работы, і рэгіён Лацінскай і Цэнтральнай Амерыкі для нас уяўляе значны інтарэс", - растлумачыў ён.

Намеснік міністра адзначыў, што ў двухбаковых адносінах для падтрымання актыўнага фармату кантактаў Беларусь і Нікарагуа працуюць праз дыпламатычныя місіі, якія акрэдытаваны ў бліжэйшых сталіцах. "Мы дамовіліся, што беларускі пасол у Эквадоры Ігар Палуян будзе акрэдытаваны ў Манагуа па сумяшчальніцтве, і я спадзяюся, што ён будзе частым госцем у нікарагуанскай сталіцы", - сказаў Аляксандр Гур'янаў.

Ён таксама падкрэсліў, што паміж краінамі няма палітычных рознагалоссяў, таму неабходна, каб супрацоўніцтва Беларусі і Нікарагуа напоўнілася добрымі праектамі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску