У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі: КАСТРЫЧНІК 2020
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

23 Лют 2016

Гур'янаў: Мэта правядзення беларуска-італьянскага бізнес-форуму - нарошчванне тавараабароту

23 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мэта беларуска-італьянскага бізнес-форуму - пошук новых таварных пазіцый і нарошчванне тавараабароту паміж дзвюма краінамі, заявіў сёння журналістам Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Італіі Аляксандр Гур'янаў перад пачаткам бізнес-форуму, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Наша мэта - максімальна нарошчваць тавараабарот, таму ў час форуму мы будзем разглядаць новыя таварныя пазіцыі. Італія зацікаўлена акрамя гандлёвых праектаў развіваць таксама інвестыцыйнае супрацоўніцтва. Іх інтарэс просты: Беларусь - гэта выхад на рынак ЕАЭС", - падкрэсліў Аляксандр Гур'янаў.

Пасол адзначыў, што Італія - адзін з перспектыўных і актыўных партнёраў Беларусі ў ЕС. "Мы даўно і плённа развіваем бізнес-адносіны, таму што ў многім падобныя: Італія таксама краіна-экспарцёр. У 2014 годзе нам удалося дасягнуць рэкорднай адзнакі па тавараабароце - больш як $2 млрд. У мінулым годзе быў спад, і цяпер нам трэба папрацаваць над аднаўленнем тавараабароту", - канстатаваў ён.

У 2015 годзе аб'ём узаемнага гандлю Беларусі і Італіі склаў $766,7 млн. Экспарт беларускіх тавараў у Італію дасягнуў $130,1 млн. У мінулым годзе ў беларускую эканоміку паступілі італьянскія інвестыцыі ў аб'ёме $28,8 млн, у краіне зарэгістраваны 204 прадпрыемствы з удзелам італьянскага капіталу.

На бізнес-форум у Мінск прыехалі больш як 30 прадстаўнікоў італьянскіх кампаній, якія працуюць у сферах будаўніцтва, транспартнай інфраструктуры, металаапрацоўкі, лізінгу, энергетыкі, сельскай гаспадаркі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс