Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

8 Ліп 2015

Гур'янаў: Беларусь у знешнім гандлі пераадольвае канкрэтныя выклікі і адкрывае новыя магчымасці

Гур'янаў: Беларусь у знешнім гандлі пераадольвае канкрэтныя выклікі і адкрывае новыя магчымасці

8 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь у знешнім гандлі пераадольвае канкрэтныя выклікі і адкрывае новыя магчымасці. Аб гэтым заявіў сёння намеснік міністра замежных спраў Беларусі Аляксандр Гур'янаў на адкрыцці штогадовага семінара кіраўнікоў дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сітуацыя ў знешнім гандлі не вельмі простая. Беларусь адчувае на сабе ўплыў крызісных з'яў, якія ўласцівы на працягу шэрага гадоў еўрапейскім і ў цэлым сусветнаму рынкам. "У любым выпадку мы сёння працуем, пераадольваем канкрэтныя выклікі і адначасова маем шэраг новых магчымасцей", - адзначыў Аляксандр Гур'янаў.

Намеснік міністра звярнуў увагу на пэўны пазітыў у знешнепалітычным узаемадзеянні, што дае магчымасць шукаць новыя магчымасці для развіцця супрацоўніцтва з акцэнтам на эканамічны вынік. "Па шэрагу краін гэтыя вынікі ёсць, па іншых мы шукаем новыя падыходы", - праінфармаваў ён.

Аляксандр Гур'янаў нагадаў, што ў Беларусі для нарошчвання экспарту за службовымі асобамі замацавалі канкрэтныя краіны і рэгіёны. "Мы спадзяёмся, што гэты інструмент дапаможа надаць пэўны імпульс у развіцці эканамічных кантактаў з нашымі партнёрамі", - сказаў ён.

Штогадовы семінар кіраўнікоў дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Беларусі пройдзе ў Мінску па 17 ліпеня. На адкрыццё ўдзельнікі сабраліся ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце, дзе пройдзе частка заняткаў. Паводле слоў рэктара акадэміі Марата Жылінскага, вучоба пабудавана такім чынам, каб перад пасламі выступілі прадстаўнікі выканаўчай улады, запланаваны сустрэчы з кіраўнікамі міністэрстваў і кіраўніцтвам буйных прадпрыемстваў-экспарцёраў. Сярод тэм, якія будуць абмяркоўвацца на семінары, - актуальныя пытанні эканамічнай палітыкі краіны, асаблівасці экспарту адукацыйных паслуг, роля і месца Беларусі ў сучаснай геапалітычнай прасторы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі