Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

8 Снж 2014

Гумінскі: У складаных знешніх умовах праект бюджэту на 2015 год удалося збалансаваць

Гумінскі: У складаных знешніх умовах праект бюджэту на 2015 год удалося збалансаваць

8 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нягледзячы на складаныя знешнеэканамічныя ўмовы, праект бюджэту на 2015 год атрымаўся збалансаваным. Такое меркаванне сёння выказаў намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Віктар Гумінскі па выніках пашыранага пасяджэння Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Праект бюджэту на 2015 год базіруецца на прагнозе сацыяльна-эканамічнага развіцця і асновах грашова-крэдытнай палітыкі, якія ўлічваюць няпростыя знешнеэканамічныя ўмовы. "Важна тое, што бюджэт, нягледзячы на складанасць сітуацыі, збалансаваны", - адзначыў Віктар Гумінскі.

Больш таго, ён звярнуў увагу, што знешнія абставіны не перашкодзілі захаваць сацыяльную накіраванасць бюджэту. Дзяржаўныя расходы на ахову здароўя і адукацыю павялічаны - з 14,2 працэнта да 14,8 працэнта і з 17,3 працэнта да 18,1 працэнта адпаведна.

За час работы над законапраектам дэпутаты ўнеслі амаль 20 прапаноў, і больш як палавіна з іх былі прыняты. Віктар Гумінскі заклікаў парламентарыяў, у якіх засталіся пытанні, скарыстацца магчымасцю і звярнуцца з імі ў профільныя камісіі, міністэрствы - каб няяснасцей не было.

Чакаецца, што ў першым чытанні законапраект "Аб рэспубліканскім бюджэце на 2015 год" будзе разгледжаны на гэтым тыдні.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі