У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

7 Кст 2016

Гумінскі: Правядзенне сесіі ПА АБСЕ ў Беларусі дасць магчымасць умацаваць пазітыўны імідж краіны

Гумінскі: Правядзенне сесіі ПА АБСЕ ў Беларусі дасць магчымасць умацаваць пазітыўны імідж краіны

7 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Правядзенне сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ ў Беларусі дасць магчымасць умацаваць пазітыўны імідж краіны. Такое меркаванне выказаў журналістам намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу пятага склікання Віктар Гумінскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Будзе зроблена ўсё, каб умацаваць пазітыўны імідж нашай краіны ў ходзе тыднёвага знаходжання такой колькасці палітыкаў з Заходняй Еўропы, ЗША, Канады", - сказаў парламентарый.

Ён адзначыў, што за мяжой многія прадстаўнікі іншых краін цікавяцца Беларуссю і заяўляюць аб сваім жаданні прыехаць і бліжэй з ёй пазнаёміцца. "Мы зробім усё для таго, каб яны ўбачылі, што ў нас нармальныя людзі, што мы хочам міру, супрацоўніцтва, хочам развівацца і ісці ў нагу з часам. Але не трэба на нас націскаць, дыктаваць свае ўмовы", - сказаў Віктар Гумінскі.

"Я ім (замежным калегам. - Заўвага БЕЛТА) таксама гаварыў, што мы будзем ісці настолькі хутка, наколькі будзем гатовы да гэтага. Мы будзем ісці так, каб забяспечыць стабільнасць, мір і спакой у нашай краіне", - рэзюмаваў парламентарый.

Як паведамлялася, больш за 700 палітыкаў з 57 краін свету збяруцца на 26-й сесіі ПА АБСЕ ў Мінску ў 2017 годзе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс