У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

4 Врс 2015

Гумінскі: Парламентарыі павінны стаць генератарам развіцця эканамічных адносін Беларусі і Славакіі

Гумінскі: Парламентарыі павінны стаць генератарам развіцця эканамічных адносін Беларусі і Славакіі

4 верасня, Мінск /Таццяна Пастушэнка - БЕЛТА/. Парламентарыі павінны стаць генератарам далейшага развіцця эканамічных адносін Беларусі і Славакіі. Аб гэтым заявіў сёння намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Віктар Гумінскі на сустрэчы са старшынёй канстытуцыйнага камітэта Нацыянальнага савета Славакіі, кіраўніком групы дружбы з парламентам Беларусі Робертам Мадэем, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Парламентарыі павінны стаць генератарам далейшых адносін Беларусі і Славакіі, перш за ўсё - у эканамічнай сферы. Гэтаму, у тым ліку, будуць садзейнічаць узаемныя візіты нашых парламенцкіх дэлегацый. Пакуль жа тавараабарот яўна не адпавядае існуючаму патэнцыялу", - лічыць Віктар Гумінскі.

Паводле яго слоў, Славакія і Беларусь уваходзяць у розныя інтэграцыйныя аб'яднанні, аднак гэта не павінна перашкаджаць збліжэнню дзвюх дзяржаў. Так, Беларусь можа праз Славакію актыўней асвойваць рынак Еўрапейскага саюза, а Славакія праз Беларусь - рынкі Мытнага саюза і Еўразійскага эканамічнага саюза. Намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў звярнуў увагу на магчымасць развіцця ідэі інтэграцыі інтэграцый.

У цэлым, паводле слоў Віктара Гумінскага, паміж Беларуссю і Славакіяй ніколі не было супярэчнасцей, а народы заўсёды былі блізкія.

У сваю чаргу Роберт Мадэй выказаў надзею на далейшае ўмацаванне адносін Беларусі і Славакіі і адзначыў неабходнасць прадаўжаць такія парламенцкія сустрэчы.

У Нацыянальным сходзе Беларусі і Нацыянальным савеце Славакіі створаны парламенцкія групы дружбы. Міжпарламенцкае ўзаемадзеянне ажыццяўляецца ў міжнародных арганізацыях - у прыватнасці, Парламенцкай асамблеі АБСЕ. У ходзе штогадовых сесій ПА АБСЕ рэгулярна праводзяцца сустрэчы на ўзроўні беларускай і славацкай дэлегацый.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс