Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

18 Ліс 2016

Гумінскі: Канцэпцыя старшынства Расіі ў СНД адпавядае інтарэсам Беларусі

Гумінскі: Канцэпцыя старшынства Расіі ў СНД адпавядае інтарэсам Беларусі

18 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Канцэпцыя старшынства Расіі ў СНД у 2017 годзе адпавядае інтарэсам Беларусі. Аб гэтым заявіў журналістам, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, першы намеснік старшыні Выканкама СНД - выканаўчага сакратара Віктар Гумінскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Канцэпцыя заснавана, перш за ўсё, на заяве кіраўнікоў дзяржаў, прынятай на саміце ў Бішкеку. Наша краіна там паставіла свой подпіс і кожны пункт гэтай заявы цалкам адпавядае інтарэсам нашай дзяржавы, пачынаючы ад зоны свабоднага гандлю і заканчваючы павышэннем аўтарытэту Садружнасці на міжнароднай арэне. Таму, безумоўна, канцэпцыя адпавядае інтарэсам Беларусі", - сказаў Віктар Гумінскі. Ён падкрэсліў, што Выканкам СНД будзе працаваць над тым, каб аказаць усялякае садзейнічанне ў рэалізацыі прыярытэтаў расійскага старшынства.

У сваім выступленні на прэзентацыі маючага адбыцца старшынства Расіі ў пасольстве ў Мінску, Віктар Гумінскі адзначыў, што менавіта Расія павінна адыгрываць ролю сілы па з'яднанні дзяржаў Садружнасці. "Спачатку ўсе разбегліся па нацыянальных кватэрах (пасля распаду СССР. - Заўвага БЕЛТА), а потым зразумелі, што трэба аб'ядноўвацца і інтэгравацца, паколькі выжыць паасобку значна складаней", - сказаў ён.

У адпаведнасці з рашэннем Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД ад 16 верасня 2016 года старшынства ў СНД пяройдзе да Расіі з 1 студзеня 2017 года. У сувязі з гэтым Уладзімірам Пуціным зацверджана Канцэпцыя старшынства Расійскай Федэрацыі ў СНД у 2017 годзе і План мерапрыемстваў па яе рэалізацыі.

Канцэпцыя замацоўвае асноўныя мэты і задачы расійскага старшынства. У іх лік уваходзіць далейшае развіццё СНД, умацаванне міжнароднага аўтарытэту і ўплыву арганізацыі, павышэнне эфектыўнасці работы структур і органаў Садружнасці, садзейнічанне спалучэнню рознаўзроўневых інтэграцыйных працэсаў на прасторы СНД, развіццё супрацоўніцтва ў сферы барацьбы з тэрарызмам, транснацыянальнай арганізаванай злачыннасцю. Акрамя таго, удзяляецца вялікая ўвага мерапрыемствам, прысвечаным Году сям'і ў СНД. Для рэалізацыі канцэпцыі распрацаваны адпаведны план, які ўключае 54 мерапрыемствы ва ўсіх абазначаных у ёй сферах узаемадзеяння ў СНД.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс