Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

22 Снж 2017

Гумінскі: Акцыя "Нашы дзеці" дае дзецям і дарослым магчымасць адчуць сябе шчаслівымі

Гумінскі: Акцыя

22 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы намеснік старшыні Выканаўчага камітэта - выканаўчага сакратара СНД Віктар Гумінскі ў рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці" павіншаваў з надыходзячымі святамі падапечных Беларускага дзіцячага хоспіса і ўручыў ім падарункі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Выканкам Садружнасці традыцыйна прымае актыўны ўдзел у акцыі "Нашы дзеці". Паводле слоў Віктара Гумінскага, бягучы год з'яўляецца асаблівым. "У Садружнасці Незалежных Дзяржаў 2017 год быў аб'яўлены Годам сям'і. У выканкаме працуюць прадстаўнікі ўсіх дзяржаў Садружнасці, яны заўсёды разам з беларусамі актыўна ўдзельнічаюць у акцыі "Нашы дзеці", у жыцці Беларускага дзіцячага хоспіса. Мы падтрымлівалі яго яшчэ на стадыі будаўніцтва. Сёння сваімі падарункамі мы хочам унесці ў жыцці невылечна хворых дзяцей і іх сем'яў часцінку навагодняга чараўніцтва, якая зможа сагрэць іх і падарыць надзею", - сказаў ён.

Віктар Гумінскі падкрэсліў, што акцыя "Нашы дзеці" дае магчымасць адчуць сябе шчаслівымі і дзецям, і дарослым. У час візіту кожны падапечны ўстановы атрымаў у падарунак мяккую цацку, кіраўніцтву хоспіса першы намеснік старшыні ўручыў грашовы сертыфікат.

Дзяцей, іх бацькоў і калектыў установы з надыходзячымі святамі павіншавала таксама старшыня папячыцельскага савета Беларускага дзіцячага хоспіса Вольга Кабякова. "Нашы мамы вельмі самаадданыя жанчыны. Яны прысвячаюць хворым дзецям усё сваё жыццё. Мне хацелася, каб у іх заставалася надзея ў душы, каб яны паспявалі за сваёй бясконцай цяжкай працай бачыць навакольны свет, маглі паглядзець у акно і ўбачыць сонца, удзяліць крыху ўвагі сабе. У нас цяпер нараджаецца шмат другіх дзяцей у такіх сем'ях, яны нараджаюцца здаровымі, гэта вельмі радуе", - адзначыла яна.

Навагодняя дабрачынная акцыя "Нашы дзеці" стартавала ў Беларусі 11 снежня і прадоўжыцца па 10 студзеня. Дабрачынны марафон праходзіць пад патранатам Прэзідэнта Беларусі. У час акцыі кіраўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, прадпрыемстваў і арганізацый наведваюць дзіцячыя інтэрнатныя ўстановы, апякунскія і прыёмныя сем'і, дзіцячыя бальніцы, аказваюць ім дапамогу ў вырашэнні існуючых праблем, уручаюць дзецям падарункі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі