У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

25 Май 2017

"Гуляць трэба, перш за ўсё!" - Лукашэнка патрабуе аддачы і рэзультатаў ад беларускага хакея


25 мая, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе аддачы і рэзультатаў ад беларускага хакея. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на нарадзе па развіцці ў краіне гэтага віду спорту, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Ва ўступным слове Прэзідэнт адразу падкрэсліў, што стан спраў у хакеі абмяркоўваецца на асобнай нарадзе ў кіраўніка дзяржавы зусім не таму, што ў гэтай сферы ёсць вялікія дасягненні або, як прынята гаварыць у грамадстве, ён сам гуляе ў хакей. Прычына ў тым, што хакей, разам з футболам, - найбольш масавыя віды спорту.

"Гуляць трэба, перш за ўсё!" - Лукашэнка патрабуе аддачы і рэзультатаў ад беларускага хакея"Імі не проста цікавяцца, але захапляюцца мільёны людзей. У Беларусі гэта практычна ўсё насельніцтва, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Гэта настроі людзей, галоўна ідэалогія любой краіны. Ідэалогія - гэта не лекцыя. На лекцыю можа прыйсці максімум 300-500 чалавек. Хакейны жа матч глядзяць мільёны. Вось у чым пытанне".

"Калі мы прынялі ўжо рашэнне займацца гэтым відам спорту, развіваць яго (ён у нас вельмі папулярны стаў), ну дык давайце па-сапраўднаму займацца. Але рэзультаты дрэнныя, - канстатаваў беларускі лідар. - Мы правалілі Алімпійскі кваліфікацыйны турнір, уступіўшы зборнай Славеніі. Другі год запар балансуем на мяжы вылету з мацнейшай групы на чэмпіянаце свету".

"Гуляць трэба, перш за ўсё!" - Лукашэнка патрабуе аддачы і рэзультатаў ад беларускага хакеяАляксандр Лукашэнка заўважыў, што пэўныя паражэнчыя настроі прысутнічаюць і сярод саміх хакеістаў: "Інтэрв'ю давалі самі хакеісты перад апошнімі дзвюма гульнямі. І гаварылі аб адным: ніхто пра плэй-оф ужо не думае, дай бог утрымацца б у гэтым вышэйшым дывізіёне. Настроі такія ў хакеістаў - гэта асобная размова".

Паводле слоў Прэзідэнта, таксама вымушае жадаць лепшага гульня вядучага клуба - мінскага "Дынама". "Прынамсі, не выканалі тое, што абяцалі. Ды і ў цэлым наш унутраны чэмпіянат так і не стаў фабрыкай падрыхтоўкі рэзерву, дзе растуць і загартоўваюцца хакейныя таленты. Скажу адкрыта: унутранага чэмпіянату няма", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён падкрэсліў, што грошы ў гэты від спорту ўкладваюцца немалыя - 18 працэнтаў ад усіх расходаў на фізкультуру і спорт з улікам сродкаў падтрымкі з усіх крыніц. "Пятая частка грошай ідзе на адзін від спорту. Аддачы ніякай! - заявіў Аляксандр Лукашэнка. - Замест гордасці за колер свайго сцяга пасля вашых гульняў балельшчыкі проста абураюцца. Яны ўжо мне пачалі пісаць пісьмы. І я з імі згодны - абсалютна бязвольныя выступленні, адсутнічае камандная гульня, не кажучы ўжо пра індывідуальнае майстэрства. Ды і трэнерская работа дрэнная".

Прэзідэнт падкрэсліў, што ў хакей ужо ніхто не гуляе, а, хутчэй, выходзяць на бітву. "А мы выходзім пакатацца туды. Нейкія стратэгіі будуем: вось чатыром мацнейшым камандам на чэмпіянаце свету здадзім гульні, а ў тых выйграем. Гуляць трэба, перш за ўсё! І з канадцамі, і з расіянамі, і са шведамі. Гуляць трэба, змагацца. Нават калі вы прайграеце, але згуляеце ад душы, народ прабачыць. А калі вы выходзіце, прайграўшы гульню да яе пачатку, і ў вас ногі падкошваюцца... нават бегаць не можаце. Дык вы фізічна падрыхтуйце каманду!" - адзначыў кіраўнік дзяржавы.Хакей у Беларусі

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі