VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

24 Лют 2020

Губернатар Архангельскай вобласці: Беларусь для нас - суперкамфортны партнёр

Губернатар Архангельскай вобласці: Беларусь для нас - суперкамфортны партнёр
Ігар Арлоў. Фота з архiва

24 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь для Архангельскай вобласці з'яўляецца вельмі перспектыўным і прыемным партнёрам, супрацоўніцтва з якім цікавае для расійскага рэгіёна ў многіх сферах. Аб гэтым заявіў губернатар Архангельскай вобласці Ігар Арлоў у эфіры праграмы "Галоўны эфір" на тэлеканале "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

Дэлегацыя рэгіёна Расіі некалькі дзён знаходзілася ў Беларусі, падпісаны план мерапрыемстваў па развіцці супрацоўніцтва на 2020-2022 гады. "Я другі раз у Беларусі. Першы раз мы дамовіліся і падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве і пошуку сумесных праектаў. І цяпер гэта работа атрымала свой вынік - падпісаны рабочы пратакол і план мерапрыемстваў", - адзначыў Ігар Арлоў. Ён прызнаўся, што цалкам задаволены візітам і тым разуменнем значнасці рэсурснага паўночнага рэгіёна Расіі, якое ёсць у беларускага боку. "Гэты прарыў у Арктыку, на рускую поўнач, які мы прапануем, фармулюем у тым ліку і для сябе, мае патрэбу ў партнёрах. Беларусь з яе вопытам у гэтым нас вельмі цікавіць", - дадаў кіраўнік расійскага рэгіёна.

Ігар Арлоў лічыць, што поспех дзелавых адносін грунтуецца на ўзаемаразуменні і інтарэсе саміх партнёраў значна ў большай ступені, чым залежыць ад знешніх умоў. "Беларусь для нас - суперкамфортны партнёр. У нас вельмі шмат агульнага. Самае галоўнае, што мы гаворым на адной мове. І нават думаем практычна аднолькава", - сказаў кіраўнік расійскага рэгіёна.

Сферы ўзаемнага інтарэсу былі намечаны і замацаваны ў падпісаным дакуменце. Так, Архангельская вобласць зацікаўлена, каб у вялікіх гарадах рэгіёна, дзе актуальна тэма перасялення з аварыйнага жылля, з'явіліся беларускія кварталы. "Стаіць задача перасяліць 450 тыс. кв.м жылля. Гэта вялікія выклікі. Мы хочам атрымаць добрыя прапановы, у тым ліку ў інтарэсах нашых беларускіх партнёраў, якія дадуць нам магчымасць пабудаваць, лічу, як мінімум тры беларускія кварталы ў трох нашых вялікіх гарадах, дзе вядзецца маштабнае перасяленне з аварыйнага жылля. Гэта Архангельск, Северадзвінск, Котлас", - расказаў Ігар Арлоў.

Што датычыцца транспарту, разнастайных сродкаў механізацыі, тут адносіны ўжо склаліся, трэба толькі "напрацоўваць новыя фінансавыя інструменты для іх рэалізацыі". Лізінг добры, але пад уплывам знешніх умоў яго схему трэба ўдасканальваць. "Мы хочам купіць яшчэ як мінімум 50 аўтобусаў, больш за 30 адзінак спецыяльнай тэхнікі - трактары, аўтамабілі, БелАЗы (самыя магутныя 130-тонныя) і іншае, у чым у нас ёсць неабходнасць", - прадоўжыў пералічваць сферы інтарэсаў губернатар.

Вялася таксама размова аб стварэнні і развіцці тавараправоднай сеткі беларускай прадукцыі ў Архангельскай вобласці. Гэта можа быць гандлёвы дом, прадстаўніцтва або іншы інстытут, які стане базай для ўмацавання гандлёвых кантактаў. "Калі б у нашых сетках было тое, што ёсць у вашых магазінах, я купляў бы. І, упэўнены, усе жыхары Архангельскай вобласці сапраўды гэтак жа з задавальненнем куплялі б якасную, добрую, зразумелую нам прадукцыю беларускіх прадпрыемстваў. Перш за ўсё прадукты харчавання, але гэты спектр можна пашыраць. Мы, між іншым, сантэхніку беларускую для сваіх дамоў таксама купляем. Мэбля ў нас беларуская прадстаўлена, тэкстыль таксама", - падкрэсліў Ігар Арлоў.

Дарэчы, тавараабарот Беларусі з расійскім рэгіёнам за мінулы год склаў амаль $46 млн. Паводле слоў Ігара Арлова, нейкія канкрэтныя планы па яго нарошчванні не ставяцца - важна забяспечыць інтарэс пакупніка і прадаўца, пашыраць спектр прапаноў і знаходзіць прамыя каналы паставак.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход