У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

21 Чэр 2017

Гуанчаа Чжаа: Турызм дапамагае збліжаць народы Беларусі і Кітая

Гуанчаа Чжаа: Турызм дапамагае збліжаць народы Беларусі і Кітая

21 чэрвеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Развіццё супрацоўніцтва ў галіне турызму паміж Пекінам і Беларуссю дапаможа ўмацаванню беларуска-кітайскай дружбы і стратэгічнага партнёрства. Такі пункт гледжання выказаў старшыня Камітэта па развіцці турызму горада Пекіна Гуанчаа Чжаа, выступаючы на прэзентацыі ў Мінску турыстычнага патэнцыялу кітайскай сталіцы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Турызм дапамагае збліжаць народы дзвюх краін, лепш пазнаваць адзін аднаго, каб яшчэ мацней узаемадзейнічаць ва ўсіх сферах, - лічыць Гуанчаа Чжаа. - Мы чакаем як мага больш беларускіх турыстаў у Пекін і гатовы садзейнічаць павелічэнню турыстычнага патоку ў Беларусь". Госць падрабязна расказаў пра выдатныя мясціны кітайскай сталіцы, у тым ліку ўнесеныя ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, якія прыцягваюць мільёны замежных турыстаў.

Дырэктар Нацыянальнага агенцтва па турызме Беларусі Вераніка Дарожка звярнула ўвагу, што за апошнія гады беларуска-кітайскі турыстычны абмен істотна ўзрос.

У час мерапрыемства адбылася прэзентацыя авіякампаніі Air China, якая паспяхова ажыццяўляе прамы авіярэйс Пекін-Мінск-Пекін. Гэта адзіны авіяперавозчык, які звязвае сталіцы Беларусі і Кітая. Усяго Air China (уваходзіць у склад Star Alliance) ажыццяўляе 26 маршрутаў у еўрапейскім напрамку.

Удзельнікі мерапрыемства азнаёміліся з турыстычным патэнцыялам Пекіна, яго культурай і традыцыямі, прынялі ўдзел у латарэі, а таксама абмяняліся кантактамі з вядомымі турагенцтвамі Кітая Utour і ChinaYouthTravel, якія працуюць не толькі на прыём замежных турыстаў, прапаноўваюць туры для груп і індывідуальных турыстаў з Беларусі, але і адпраўляюць вялікую колькасць кітайскіх турыстаў у наш рэгіён.

Прадстаўнік кампаніі Utour Цзацы Хэ перакананы, што гэта мерапрыемства будзе садзейнічаць наладжванню кантактаў паміж кітайскімі і беларускімі партнёрамі. Прадстаўнік ChinaYouthTravel Сюэ Хань у сваю чаргу паведаміла, што створана электронная платформа прафесійнага турызму Сhina Travel Depot, праз якую можна выбраць цікавы маршрут наведвання КНР, забраніраваць і аплаціць яго. Тут прапануецца каля 600 маршрутаў у 80 гарадоў Кітая.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс