У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

18 Май 2015

Грэф: Эксперты Ашчадбанка Расіі гатовы прапанаваць Беларусі дапамогу ў павышэнні эфектыўнасці эканомікі

Грэф: Эксперты Ашчадбанка Расіі гатовы прапанаваць Беларусі дапамогу ў павышэнні эфектыўнасці эканомікі

18 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Эксперты Ашчадбанка Расіі гатовы прапанаваць Беларусі дапамогу ў павышэнні эфектыўнасці эканомікі. Аб гэтым сёння журналістам паведаміў старшыня праўлення Ашчадбанка Расіі Герман Грэф, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Гаворачы аб далейшым супрацоўніцтве Ашчадбанка Расіі з Беларуссю, Герман Грэф адзначыў, што расійскі бок гатовы "прапанаваць ураду Беларусі нашу дапамогу і вопыт, каб павышаць эфектыўнасць эканомікі ў цэлым і асобных прадпрыемстваў".

"У гэты складаны перыяд павышэнне эфектыўнасці, зніжэнне затрат, павышэнне даходнасці - гэта адзінае правільнае, што можна рабіць", - дадаў Герман Грэф. Асаблівую ўвагу плануецца ўдзяліць прадпрыемствам машынабудаўнічага сектара і дрэваапрацоўкі.

Ашчадбанк Расіі працуе на беларускім рынку больш як пяць гадоў. За гэты час даччыны банк гэтага фінансавага інстытута - ААТ "БПБ-Ашчадбанк" у два з палавінай разы нарасціла актывы, капітал павялічыўся ў 1,5 раза. Паводле слоў Германа Грэфа, будзе зроблены шэраг крокаў, звязаных з павышэннем эфектыўнасці БПБ-Ашчадбанка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс