Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

30 Снж 2013

Год гасціннасці стане добрым стымулам для развіцця турыстычнай сферы

Год гасціннасці стане добрым стымулам для развіцця турыстычнай сферы

30 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Год гасціннасці стане добрым стымулам для развіцця турыстычнай сферы. Такое меркаванне выказаў карэспандэнту БЕЛТА дырэктар дэпартамента па турызму Міністэрства спорту і турызму Вадзім Кармазін.

"У наступным годзе да нас прыедуць госці чэмпіянату свету, таму лагічна на тэме гасціннасці засяродзіць увагу не толькі Міністэрства спорту і турызму, але і іншых міністэрстваў і ведамстваў, каб спартыўны форум прайшоў на дастойным узроўні", - сказаў Вадзім Кармазін. Ён таксама нагадаў, што кожны год Мінспорту выбірае тэматыку года, і 2014 год міністэрства аб'явіла Годам спартыўнага турызму.

Вадзім Кармазін таксама звярнуў увагу, што 2014 год аб'яўлены Годам турызму ў СНД. "Гэта дасць дадатковы стымул для ўзаемадзеяння краін СНД і рэалізацыі новых праектаў у сферы турызму", - падкрэсліў ён.

У бліжэйшы час будзе распрацаваны план мерапрыемстваў па правядзенню Года гасціннасці, які дапаможа скаардынаваць дзеянні зацікаўленых міністэрстваў і прадстаўнікоў бізнесу. Як растлумачыў Вадзім Кармазін, сярод напрамкаў работы - развіццё інфраструктуры, стварэнне новых турыстычных маршрутаў, маркетынгавыя мерапрыемствы, павышэнне якасці турыстычных паслуг. Увага будзе ўдзяляцца папулярызацыі турыстычнага патэнцыялу Беларусі за мяжой. Цяпер Міністэрства спорту і турызму ўзгадняе ўдзел у сямі міжнародных турыстычных выстаўках. Пры ўдзеле Нацыянальнага агенцтва па турызму завяршаецца фарміраванне календара турыстычных падзей на наступны год. Акрамя таго, на тэрыторыі краіны неабходна правесці буйныя турыстычныя форумы і промаакцыі.

На думку Вадзіма Кармазіна, мерапрыемствы Года гасціннасці будуць садзейнічаць прыцягненню інвестыцый у турыстычную сферу. "Як правіла, комплекс такіх тэматычных мерапрыемстваў дапамагае падцягнуць усю сферу ў цэлым", - дадаў дырэктар дэпартамента.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі