У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

10 Крс 2017

Го Шэнкунь: Кітайскія партнёры цэняць парадак і стабільнасць у Беларусі

Го Шэнкунь: Кітайскія партнёры цэняць парадак і стабільнасць у Беларусі

10 красавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Кітайскія партнёры цэняць парадак і стабільнасць у Беларусі. Аб гэтым заявіў член Дзяржсавета КНР, міністр грамадскай бяспекі Го Шэнкунь сёння на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Го Шэнкунь перадаў Аляксандру Лукашэнку прывітанне і самыя добрыя пажаданні ад Старшыні КНР Сі Цзіньпіна. Ён таксама падзякаваў беларускаму лідару за магчымасць гэтай сустрэчы і абмеркавання на такім высокім узроўні пытанняў беларуска-кітайскага ўзаемадзеяння.

Кітайскі міністр упершыню наведвае Беларусь, і ў яго ўжо склалася самае добрае меркаванне аб краіне. Го Шэнкунь адзначыў добрыя тэмпы развіцця беларускай эканомікі, а таксама стабільнасць у грамадстве. "Як сябры і партнёры, мы рады гэтаму", - сказаў кітайскі госць.

Ён выказаў меркаванне, што асновай добрых кантактаў паміж Беларуссю і КНР сталі пастаянныя сустрэчы на вышэйшым узроўні і "моцная асабістая дружба паміж Аляксандрам Лукашэнкам і Сі Цзіньпінам, якія вызначылі вектары двухбаковага супрацоўніцтва".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс