У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

8 Май 2020

"Гэта не бравада" - Лукашэнка аб падыходах Беларусі ў барацьбе з каранавірусам


8 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падкрэслівае, што выбраныя ў краіне метады барацьбы з каранавірусам абумоўлены даволі развітой айчыннай медыцынай. Аб гэтым ён заявіў сёння ў час размовы з удзельнікамі цырымоніі ля храма-помніка ў гонар Усіх Святых, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі не пайшлі фронтам, а змагаюцца з інфекцыяй кропкава і ачагова.

"Гэта не бравада. Мы заўсёды глядзелі за аховай здароўя, не аддалі яе ў прыватныя рукі. Так, нам няпроста было. Мы небагатая краіна, нам гэта дорага каштавала. Але затое гэта ў сто разоў вернецца, - падкрэсліў беларускі лідар. - Вядома, ёсць шмат пытанняў, недахопаў. Мы іх усе фіксуем. І пасля заканчэння гэтай эпапеі, істэрыі і віруснай хваробы мы прымем адпаведныя рашэнні, якія значна ўзмоцняць нашу ахову здароўя. Мы бачым, што яшчэ трэба зрабіць".

Гаворачы пра ўрачоў, асабліва пра тых, хто перахварэў ужо на каранавірус і вярнуўся на свае працоўныя месцы, каб ратаваць жыцці людзей, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што гэта сапраўдныя героі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс