У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
ВЫБАРЫ ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

9 Кст 2019

Германія падзяляе погляды Беларусі на забеспячэнне бяспекі ў Еўропе - пасол

Германія падзяляе погляды Беларусі на забеспячэнне бяспекі ў Еўропе - пасол

9 кастрычніка, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Германія падзяляе погляды Беларусі на забеспячэнне бяспекі і стабільнасці ў Еўропе. Аб гэтым сёння заявіў пасол Германіі ў Беларусі Манфрэд Хутэрэр на сустрэчы са старшынёй Палаты прадстаўнікоў Уладзімірам Андрэйчанкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Пасол нагадаў, што напярэдадні ў беларускай сталіцы паспяхова завяршыўся форум "Мінскага дыялогу". "Мы падзяляем з Беларуссю многія погляды на тое, што датычыцца стабільнасці, бяспекі Еўропы", - падкрэсліў Манфрэд Хутэрэр. Нямецкі бок, паводле слоў дыпламата, удзячны Беларусі за падтрымку міру ў Еўропе. "У Беларусі шмат прапаноў па аслабленні канфліктаў, дээскалацыі, фарміраванні даверу ў Еўропе. Гэта вельмі важна", - адзначыў пасол.

У час сустрэчы Манфрэд Хутэрэр закрануў тэмы развіцця палітычнага, эканамічнага, гуманітарнага супрацоўніцтва дзвюх краін. Яны дынамічна і плённа развіваюцца. Паводле слоў пасла, нямецкі бок гэта радуе. Манфрэд Хутэрэр падкрэсліў, што яго задача як пасла - захаваць і ўмацаваць гэту дынаміку.

 

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс