У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

18 Ліп 2016

Генеральны сакратар НАК: Шанцы ў беларускіх весляроў прыняць удзел у Гульнях у Рыа застаюцца

Генеральны сакратар НАК: Шанцы ў беларускіх весляроў прыняць удзел у Гульнях у Рыа застаюцца

18 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Шанцы ў мужчынскай зборнай Беларусі па веславанні на байдарках і каноэ прыняць удзел у Алімпіядзе ў Рыа застаюцца. Такое меркаванне ў праграме "Тыдзень" у эфіры тэлеканала СТБ выказаў генеральны сакратар Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі Анатоль Котаў, паведамляе БЕЛТА.

"Шанцы ў беларускіх весляроў паехаць на Алімпіяду ёсць, хоць часу і засталося мала. Упэўнены ў тым, што спартыўны арбітражны суд у Лазане прыме наш бок. НАК Беларусі не задаволіць магчымая сітуацыя, калі мы выйграем гэту справу, але пасля Алімпійскіх гульняў у Рыа", - заявіў Анатоль Котаў.

Паводле яго слоў, мужчынскую нацыянальную зборную па веславанні на байдарках і каноэ ў Лазане будзе абараняць цэлая група адвакатаў.

Як паведамлялася раней, выканаўчы камітэт Міжнароднай федэрацыі каноэ (ICF) адхіліў мужчынскую каманду Беларусі па веславанні на байдарках і каноэ, уключаючы трэнераў, медыцынскі і абслуговы персанал, ад міжнародных спаборніцтваў тэрмінам на адзін год. Такім чынам, сем беларускіх спартсменаў, якія заваявалі алімпійскія ліцэнзіі ў веславанні на байдарках і каноэ, не змогуць выступіць на Гульнях у Рыа-2016.

У міжнародны спартыўны суд (CAS) у Лазане 18 ліпеня беларускім бокам будзе адпраўлены пакет дакументаў, якія будуць разгледжаны з улікам рабочага графіка гэтай інстанцыі. Раней з сумеснай заявай, якая не падтрымлівае рашэнне ICF адхіліць беларускіх весляроў, выступілі НАК і Мінспорту і турызму Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску