У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

3 Чэр 2017

Гандлёвыя абмежаванні адносна Беларусі, якія тэхнічна захоўваюцца ў Канадзе, могуць быць адменены да канца года - пасол

Гандлёвыя абмежаванні адносна Беларусі, якія тэхнічна захоўваюцца ў Канадзе, могуць быць адменены да канца года - пасол

3 чэрвеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Гандлёвыя абмежаванні адносна Беларусі, якія тэхнічна захоўваюцца ў Канадзе, могуць быць адменены да канца года. Аб гэтым у інтэрв'ю БЕЛТА заявіў пасол Канады ў Польшчы і па сумяшчальніцтве ў Беларусі Стывен дэ Бор.

"На працягу многіх гадоў у адносінах да Беларусі дзейнічалі гандлёвыя абмежаванні, і тэхнічна яна ўсё яшчэ знаходзіцца ў пераліку краін, для ажыццяўлення паставак у якія канадскім экспарцёрам неабходна атрымліваць дазвол ад улад сваёй краіны. Але гэта толькі тэхнічна, таму што цяпер ужо ёсць магчымасць развіваць гандлёвыя адносіны з Беларуссю, - сказаў дыпламат. - Тое, што ваша краіна тэхнічна ўсё яшчэ не выключана з названага пераліку, ніяк не звязана з Беларуссю".

Паводле слоў Стывена дэ Бора, існуе пакет паправак да акта аб дазволах на экспарт і імпарт, якім рэгламентуецца названы пералік. І канадскі ўрад хоча правесці ўсе змяненні за адзін раз. Таму на практыцы пералік у адносінах да Беларусі цяпер не прымяняецца, гандлёвыя абмежаванні зняты, але чыста тэхнічна гэтага пакуль не адбылося. "Гэта справа часу. Магчыма, гэта адбудзецца да канца года", - выказаў меркаванне пасол.

Ён адзначыў станоўчы факт, што тавараабарот паміж Беларуссю і Канадай па выніках 2016 года ўзрос на 125 працэнтаў і склаў крыху менш як 100 млн канадскіх долараў. "Гэта азначае, што існуе вялікі патэнцыял, і мы вывучаем тыя сферы і напрамкі, па якіх маглі б выбудоўваць больш моцныя і плённыя адносіны з Беларуссю", - дадаў Стывен дэ Бор.-0-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс