30 студзеня, Асіповічы /Сяргей Кулягін - БЕЛТА/. Галоўныя надзеі на XXIII зімовых Алімпійскіх гульнях у Пхёнчхане Беларусь ускладае на зборную па біятлоне. Аб гэтым паведаміў у час сустрэчы з працоўным калектывам ААТ "Асіповіцкі завод аўтамабільных агрэгатаў" першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Максім Рыжанкоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У Пхёнчхан едзе невялікая дэлегацыя - усяго 33 чалавекі, і самае вялікае прадстаўніцтва будзе ў біятлоннай зборнай. "На гэты від спорту мы ўскладаем вялікія надзеі і можам сур'ёзна разлічваць на медалі. У добрай форме, і гэта паказваюць ее выступленні на міжнародных стартах, лідар каманды Дар'я Домрачава, ёсць усе магчымасці дабіцца высокіх рэзультатаў і ў Надзеі Скардзіна. У нашых жанчын таксама ёсць усе шанцы ўзысці на п'едэстал і ў эстафеце", - лічыць Максім Рыжанкоў.
Паводле яго слоў, традыцыйна медалёў беларускія балельшчыкі могуць чакаць ад выступлення фрыстайлістаў. "Мы спадзяёмся зачапіцца за медалі ў канькабежных дыстанцыях, а таксама быць у ліку мацнейшых у лыжных гонках", - сказаў Максім Рыжанкоў.
Дадатковыя месцы ў зборнай з'явіліся ў тым ліку за кошт адхілення шэрага расійскіх спартсменаў ад удзелу ў зімовай Алімпіядзе. "Мы не маглі ад гэтага адмовіцца і вырашылі выкарыстаць усе прадастаўленыя для нас магчымасці. У той жа час я лічу, што прымененыя да расіян санкцыі з боку МАК вельмі жорсткія і не зусім аб'ектыўныя", - канстатаваў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі.