Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

27 Кст 2020

Галоўчанка расказаў аб магчымых тэрмінах, фармаце і тэматыцы Усебеларускага народнага сходу

Галоўчанка расказаў аб магчымых тэрмінах, фармаце і тэматыцы Усебеларускага народнага сходу

27 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка па выніках нарады ў кіраўніка дзяржавы расказаў журналістам аб ходзе падрыхтоўкі да Усебеларускага народнага сходу, яго тэрмінах, тэматыцы і фармаце, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У бліжэйшы час будзе распрацавана распараджэнне Прэзідэнта аб фарміраванні арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні УНС. Потым арганізацыйны камітэт унясе кіраўніку дзяржавы прапановы па даце, фармаце, тэматыцы мерапрыемства.

"Мы разлічваем, што яно адбудзецца ў пачатку 2021 года, магчыма, у студзені, лютым", - растлумачыў прэм'ер-міністр. Ён удакладніў, што з улікам эпідэмічнай абстаноўкі арганізацыйны камітэт можа скарэкціраваць тэрміны і фармат сходу.

Што датычыцца парадку дня, то плануецца яго падзяліць на два маштабныя тэматычныя блокі - пытанні сацыяльна-эканамічнага і грамадска-палітычнага развіцця краіны.

Традыцыйна ў блоку сацыяльна-эканамічнага парадку дня будзе абмяркоўвацца праграма развіцця краіны на пяцігодку. "Мы ўжо цяпер бачым, што не ўсе задачы, якія ставіліся (на бягучую пяцігодку. - Заўвага БЕЛТА), атрымалася выканаць. Недзе мы змаглі ўжо цяпер перавыканаць даведзеныя задачы (я маю на ўвазе ў эканоміцы), недзе пакуль не вельмі атрымалася. Таму Прэзідэнт паставіў задачу празрыста і прадметна прааналізаваць, што неабходна зрабіць, якія новыя механізмы выбраць для таго, каб у наступнай пяцігодцы мы закрочылі больш упэўнена і паказалі больш уражальныя тэмпы эканамічнага росту", - адзначыў Раман Галоўчанка.

Адрозненне маючага адбыцца форуму ад папярэдніх у тым, што на ім будзе абмяркоўвацца і шырокае кола пытанняў грамадска-палітычнага развіцця Беларусі. Цяпер гэта тэматыка актыўна дыскутуецца на дыялогавых пляцоўках па ўсёй краіне. Як запэўніў Раман Галоўчанка, агучаныя прапановы будуць акумулявацца арганізацыйным камітэтам, які ўнясе іх на разгляд сходу, "стварыўшы глебу для абмеркавання магчымых пытанняў мадэрнізацыі грамадска-палітычнай сістэмы Беларусі".

Паводле яго слоў, у ліку абавязковых патрабаванняў кіраўніцтва краіны да фармату сходу - наяўнасць розных пунктаў гледжання, дыскусія па актуальных пытаннях. "Плюралізм меркаванняў, прадстаўніцтва розных сацыяльных груп на Усебеларускім народным сходзе - гэта аснова, каб ён быў паспяховым і выніковым", - сказаў прэм'ер-міністр.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі