Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

11 Чэр 2020

Галоўчанка: першачарговая задача - пазбавіць эканоміку ад вуглевадароднай залежнасці

Галоўчанка: першачарговая задача - пазбавіць эканоміку ад вуглевадароднай залежнасці
Раман Галоўчанка

11 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першачарговую задачу прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка бачыць у пазбаўленні эканомікі ад вуглевадароднай і іншай кан'юнктурнай залежнасці. Аб гэтым ён заявіў сёння ў парламенце, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Ва ўмовах новай рэальнасці пры пераходзе эканомікі да сусветных цэн на энерганосьбіты і знешніх пагроз, якія пастаянна ўзнікаюць, наша першачарговая задача - пазбавіць эканамічную сістэму ад вуглевадароднай і іншай кан'юнктурнай залежнасці, выкараніць сістэмныя дысбалансы, забяспечыць устойлівае развіццё эканомікі і дынаміку росту дабрабыту грамадзян", - сказаў Раман Галоўчанка.

Паводле яго слоў, гэтыя і іншыя задачы знойдуць адлюстраванне ў будучай праграме дзейнасці ўрада. "Ва ўстаноўленыя тэрміны дакументы будуць унесены на разгляд парламента", - падкрэсліў прэм'ер.

Палата прадстаўнікоў сёння дала згоду на назначэнне Рамана Галоўчанкі прэм'ер-міністрам. Ён выступіў перад парламентарыямі, адказаў на іх пытанні. У ліку іншага дэпутаты цікавіліся перспектывамі ўзаемадзеяння з Расіяй. Прэм'ер адзначыў, што пытанні, якія ўзнікаюць у двухбаковых адносінах, вырашаюцца канструктыўна. "Працуем у спакойным, стабільным рэжыме. Узнікаюць перыядычна розныя погляды на нейкія эканамічныя працэсы. Задача ўрада - дабівацца выгадных для Беларусі рашэнняў. Гэта наша прынцыповая пазіцыя. Усё павінна адбывацца ў інтарэсах беларускага народа, у тым ліку і ў адносінах з партнёрамі", - падвёў вынік Раман Галоўчанка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі